Logo Polskiego Radia
Print

Перамовы трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне пачаліся ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2017 16:02
Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы прайшла ў беларускай сталіцы 4 кастрычніка.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Перамовы трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне пачаліся ў Менску
Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы прайшла ў беларускай сталіцы 4 кастрычніка.
Перамовы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны пачаліся ў Менску. Гэтая інфармацыя разьмешчаная ў афіцыйным твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы прайшла ў беларускай сталіцы 4 кастрычніка. Спэцпрадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік тады заявіў, што цяпер рэжым спыненьня агню ў зоне канфлікту парушаецца прыкметна радзей, чым да пачатку перамір'я з нагоды пачатку навучальнага году.
„Паводле дадзеных ААН, у верасьні колькасьць грамадзянскіх ахвяраў была самай нізкай за ўвесь час канфлікту — двое забітых і 16 параненых”, — канстатаваў ён.
Дыплямат заўважыў, што агульная сытуацыя ў зоне канфлікту дагэтуль нестабільная, таму трохбаковая кантактная група будзе прыкладаць усе намаганьні для забесьпячэньня рэжыму бестэрміновага спыненьня агню.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт