Аўтамабільнае паліва ў Беларусі будзе каштаваць ня менш як у Расеі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.01.2018 15:57
Даражэйшае за беларускае паліва ў Польшчы, Літве, ва Ўкраіне ды сумежных вобласьцях Расеі.
foto: by.wikipedia.org
«Белнафтахім» хоча зрабіць цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі прынамсі як у Расеі
Напрыканцы 2017-га барэль нафты стаў каштаваць каля $ 64 за барэль (у жніўні кошт быў каля $ 50). Пра ўплыў гэтага на працу беларускіх НПЗ намесьнік старшыні канцэрну Андрэй Рыбакоў заявіў у інтэрвію «БЕЛТА».
«Павелічэньне кошту сыравіны непазьбежна прыводзіць да павелічэньня цаны гатовага прадукту, – сказаў намесьнік старшыні «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў. – Для кампэнсацыі стратаў НПЗ ад росту катыровак нафты цэны на нафтапрадукты неабходна павялічыць на 23 %», – адзначыў Рыбакоў.
Даражэйшае за беларускае паліва ня толькі ў Польшчы ці Літве, але таксама ўва Украіне (на 48–68 %) ды сумежных вобласьцях Расеі (бэнзін – амаль на 15 %, дызэль – каля 11 %).
«Рэнтабельнасьць вытворчасьці і рэалізацыі маторнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі стала адмоўнай. Каб беларускі спажывец і далей атрымліваў якасны айчынны бэнзін і дызэльнае паліва, неабходна забясьпечыць іх прыбытковую працу і дастатковае фінансаваньне завяршэньня мадэрнізацыі заводаў, накіраванай на павелічэньне выхаду сьветлых нафтапрадуктаў», – заявіў Рыбакоў.
Паводле Рыбакова, канцэрн лічыць неабходным як мінімум прывесьці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з коштамі расейскага рынку.
belsat.eu/яс