Толькі два дэпутаты прагаласавалі супраць зьменаў у закон аб СМІ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.04.2018 12:59
Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла зьмены ў закон аб СМІ.
pixabay.com/Public Domain CC0
19 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытаньні прыняла зьмены ў закон аб СМІ.
“За” законапраект прагаласавалі 98 дэпутатаў, “супраць” - 2, столькі ж не галасавалі. Прадстаўляў яго міністар інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Адно з галоўных новаўвядзеньняў — ідэнтыфікацыя карыстальнікаў інтэрнэту, якія зьмяшчаюць на сайтах камэнтары.
Заўвагі й прапановы да законапраекта (у тым ліку й Беларускай асацыяцыі журналістаў) профільная камісія разгледзіць да другога чытаньня. Паводле словаў Карлюкевіча, ён будзе сустракацца са старшынёй БАЖ Андрэем Бастунцом і абмяркоўваць прапанаваныя праўкі. Калі адбудзецца разгляд законапраекта ў другім чытаньні, пакуль невядома.
эўрарадыё/вс