Работнікі МТЗ кралі з заводу з дапамогай сьмецьцявозу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2018 13:26
                    
                                 
                
                
                    Усяго за адзін раз у машыне пад слоем сьмецьця вывезьлі больш за 5 тонаў вырабаў з каштоўных металаў.
                
                
                    
                         Зборка трактароўradyjo.net/Я.Сьмялоўская
Зборка трактароўradyjo.net/Я.Сьмялоўская
                     
                
                
                
               
                
                         Упраўленьне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сталічнай міліцыі затрымала работнікаў Менскага трактарнага заводу, якія кралі з прадпрыемства дарагое абсталяваньне.
Каб яго вывесьці, майстар цэху дамовіўся з ахоўнікам і кіроўцам заводзкага сьмецьцявозу.
Першы кантраляваў пагрузку, ахоўнік не замінаў вывазу крадзенага, а кіроўца сьмецьцявозу па дарозе на звалку адхіляўся ад маршруту і выгружаў выкрадзенае ў месцы, дзе чакалі пакупнікі.
Паводле прэсавай службы менскай міліцыі, усяго за адзін раз у машыне пад слоем сьмецьця з тэрыторыі заводу вывезьлі больш за 5 тонаў вырабаў з каштоўных металаў.
Агульны кошт стратаў заводу ацанілі ў суму больш за Br 60 тысячаў. Гэта крадзеж у асабліва буйным памеры, міліцыя завяла адпаведную крымінальную справу. Супрацоўнікаў заводу затрымалі, яны цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня.
belsat.eu/яс