Logo Polskiego Radia
Print

29 траўня ў Менск прыедзе Сяргей Лаўроў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2018 14:59
Кіраўнік МЗС РФ прыедзе на перамовы з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеям.
Siergiej ŁawrowSiergiej ŁawrowPhoto:Foreign and Commonwealth Office/flickr.com/Commercial use allowed

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў 29 траўня прыедзе ў Менск на перамовы з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеям.

Мяркуецца, што на сустрэчы міністры абмяркуюць супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў міжнародных арганізацыях.

«29 траўня міністр замежных спрваў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск з рабочым візытам, дзе сустрэнецца з беларускім калегам Уладзімірам Макеям. Бакі абмяняюцца думкамі па разьвіцьці супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы, ЭАЭС, АДКБ, СНД, абмяркуюць каардынацыю намаганьняў у АБСЭ і іншых міжнародных фарматах», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.

Таксама Захарава зазначыла, што Лаўроў і Макей абмяркуюць праблемы, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць, але не ўдакладніла, якія менавіта.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт