Logo Polskiego Radia
Print

Ператрус у дырэктара агенцтва БелаПАН

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2018 13:00
Заснавальніка незалежнага інфармагенцтва забралі на допыт у ДФР.
Алеся Ліпая вязуць на допыт. Фота: Белсат.Алеся Ліпая вязуць на допыт. Фота: Белсат.Foto: Belsat.eu

Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая прайшоў 7-гадзінны ператрус.

Вобшук праводзілі супрацоўнікі Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы. Санкцыю на правядзеньне сьледчых дзеяньняў падпісаў пракурор горада Менска.

На месца ператрусу пырехалі праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Таццяна Рэвяка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. Аднак нікога з іх не пусьцілі ў кватэру. Таксама сьледчыя адмовілі ўзяць у якасьці панятага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Пакуль невядомая сутнасьць узбуджанай крымінальнай справы. Праваабронцы нагадваюць, што ў жніўні 2011 года менавіта з ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі ДФР, пачаўся крымінальны перасьлед старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Ператрус завяршыўся каля 15 гадзіны, сьледчыя забралі кіраўніка БелаПАНа на допыт ва ўпраўленьне ДФР КДК па Мінскай вобласці.

Паводле ПР «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт