«Газпром» павялічыў транзыт газу празь Беларусь
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.07.2018 16:13
За першыя тры месяцы 2018 года аб'ём транзыту газу празь Беларусь склаў 11,4 мільярда кубамэтраў, што на 3% вышэй паказчыку за аналягічны пэрыяд 2017 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0
«Газпром» павялічыў транзыт газу празь Беларусь
На пасяджэньні Назіральнай рады ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» былі разгледжаныя вынікі працы кампаніі ў першым квартале 2018 года. У прыватнасьці, было абмеркаванае выкананьне плянавых паказчыкаў бюджэту прадпрыемства на 2018 год.
Так, за першыя тры месяцы 2018 года аб'ём транзыту газу празь Беларусь склаў 11,4 мільярда кубамэтраў, што на 3% вышэй паказчыку за аналягічны пэрыяд 2017 году, паведамілі ў кампаніі.
Акрамя таго, «Газпром трансгаз Беларусь» паставіў беларускім спажыўцам за гэты пэрыяд 6,6 млрд кубамэтраў газу, што на 7,6% больш у параўнаньні зь першым кварталам 2017 году.

тэлеграф/вс