Logo Polskiego Radia
Print

Незалежны прафсаюз заклікае дэпутатаў выступіць супраць зьменаў у ПK

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2018 12:38
Пасьля атрыманьня 500 подпісаў прафсаюз накіруе сваю пэтыцыю ў парлямэнт і Адміністрацыю прэзыдэнта.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Public Domain/CC0

Незалежны прафсаюз заклікае дэпутатаў выступіць супраць зьменаў у Працоўны кодэкс
Пасьля атрыманьня 500 подпісаў прафсаюз накіруе сваю пэтыцыю ў парлямэнт і Адміністрацыю прэзыдэнта.
Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энэргетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў заклікае дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў не падтрымліваць у другім чытаньні ўнясеньне зьменаў у Працоўны кодэкс. Прафсаюз зьбірае подпісы пад адпаведнай пэтыцыяй на сайце change.org. Пасьля атрыманьня 500 подпісаў яе плянуецца накіраваць у парлямэнт і Адміністрацыю прэзыдэнта.
„У першым чытаньні вы галасавалі за закон аб уключэньні норм дэкрэта № 29 і дэкрэта № 5 у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, такім чынам зрабіўшы першы крок да ўзаконьваньня прымусовай працы. Мы лічым, што з гэтымі нормамі Працоўны кодэкс нашай краіны стане адным з найгоршых: з-за татальнага распаўсюджваньня кантрактнай формы найму, якая ператварылася ў разнастайнасьць прымусовай працы”, — падкрэсьліваецца ў тэксьце.
Папраўкі ў Працоўны кодэкс Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні былі прыняты 29 чэрвеня. Разгляд іх у другім чытаньні заплянаваны на гэтай сэсіі. Апроч іншага законапраект прадугледжвае імплемэнтацыю ў Працоўны кодэкс палажэньняў дэкрэтаў прэзыдэнта ад 26 ліпеня 1999 года № 29 „Аб дадатковых мерах па ўдасканаленьні працоўных адносінаў, умацаваньні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны” і ад 15 снежня 2014 года № 5 „Аб узмацненьні патрабаваньняў да кадраў кіраваньня й работнікаў арганізацый”.
За прыняцьце гэтых дэкрэтаў Беларусь неаднаразова крытыкавалі міжнародныя прафсаюзныя структуры й Міжнародная арганізацыя працы.
belapan.by/аз

Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энэргетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў заклікае дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў не падтрымліваць у другім чытаньні ўнясеньне зьменаў у Працоўны кодэкс. Прафсаюз зьбірае подпісы пад адпаведнай пэтыцыяй на сайце change.org. Пасьля атрыманьня 500 подпісаў яе плянуецца накіраваць у парлямэнт і Адміністрацыю прэзыдэнта.

„У першым чытаньні вы галасавалі за закон аб уключэньні норм дэкрэта № 29 і дэкрэта № 5 у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, такім чынам зрабіўшы першы крок да ўзаконьваньня прымусовай працы. Мы лічым, што з гэтымі нормамі Працоўны кодэкс нашай краіны стане адным з найгоршых: з-за татальнага распаўсюджваньня кантрактнай формы найму, якая ператварылася ў разнастайнасьць прымусовай працы”, — падкрэсьліваецца ў тэксьце.

Папраўкі ў Працоўны кодэкс Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні былі прыняты 29 чэрвеня. Разгляд іх у другім чытаньні заплянаваны на гэтай сэсіі. Апроч іншага законапраект прадугледжвае імплемэнтацыю ў Працоўны кодэкс палажэньняў дэкрэтаў прэзыдэнта ад 26 ліпеня 1999 году № 29 „Аб дадатковых мерах па ўдасканаленьні працоўных адносінаў, умацаваньні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны” і ад 15 снежня 2014 году № 5 „Аб узмацненьні патрабаваньняў да кадраў кіраваньня й работнікаў арганізацый”.

За прыняцьце гэтых дэкрэтаў Беларусь неаднаразова крытыкавалі міжнародныя прафсаюзныя структуры й Міжнародная арганізацыя працы.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт