Чарговая справа за інфармацыю ў сацсетках
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.11.2018 10:53
Аляксандра Горбача вінавацяць у тым, што ён у сваёй сацыяльнай сетцы разьмяшчаў экстрэмісцкія матэрыялы.
geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
Чарговая справа за інфармацыю ў сацсетках
Яшчэ адна адміністрацыйная справа за інфармацыю, якая знаходзіцца ў асабістых сацыяльных сетках, заведзена ў Горадні. Гэтым разам на гарадзенца Аляксандра Горбача. Яго вінавацяць у тым, што ён у сваёй сацыяльнай сетцы разьмяшчаў інфармацыю, якая ўваходзіць у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэта ўжо трэцяя падобная справа за апошні час у Горадні, якая выклікае трывогу ў праваабаронцаў. Зусім нядаўна па падобным абвінавачаньні адбыўся суд над гарадзенскім вядомым музыкам Алесем Дзянісавым. 15-га лістапада будзе працяг суда над Уладам Серадом.

Гарадзенская Вясна/ав