У Беларусі пачалі выклікаць у суд праз Viber
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.12.2018 17:07
Першую позву даслалі глыбоцкія міліцыянты журналісту фрылянсэру Зьміцеру Лупачу.
Foto: pixabay.com/CC0
Паводле інфармацыі службы маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», позву журналісту-фрылянсэру даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспэктар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Цырбан.
Падставай для складаньня пратакола стаў сюжэт на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат» пра ўшанаваньне памяці ахвяр нацыстаў і камуністаў на Глыбоччыне.
Сёлета гэта ўжо дзясяты пратакол, складзены на журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача за супрацу з незалежным тэлеканалам «Белсат». Тыдзень таму на Зьмітра Лупача і Тацьцяну Смоткіну пратаколы склала міёрская міліцыя за асьвятленьне імі сацыяльных праблем жыхароў аграгарадка Язна Міёрскага раёна.
Сёлета над Зьмітром Лупачам адбылося 6 судоў, агулам ён ужо заплаціў 4 189,5 беларускіх рублёў штрафу за прафэсійную дзейнасьць.
Паводле БАЖ/ПЦ «Вясна»/юл