Logo Polskiego Radia
Print

Сілавікі затрымалі гендырэктара холдынгу «БелОМА»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.02.2019 15:53
У Міністэрстве прамысловасьці, у ведамасным падначаленьні якога знаходзіцца «БелОМА», ня сталі камэнтаваць «чуткі і размовы» пра затрыманьне Бурскага.
youtube.com/screen

Сілавікі затрымалі гендырэктара холдынгу «БелОМА»
У Менску на мінулым тыдні затрымалі генэральнага дырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага. Пра гэта Tut.by распавялі дзьве інфармаваныя крыніцы.
У прыёмнай Бурскага не змаглі ні пацьвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб затрыманьні гендырэктара. Там толькі сказалі, што цяпер выконваючым абавязкі кіраўніка холдынгу зьяўляецца Аляксандар Мароз, першы намесьнік гендырэктара – дырэктар па эканоміцы і фінансах і член Савета Рэспублікі.
У Міністэрстве прамысловасьці, у ведамасным падначаленьні якога знаходзіцца «БелОМА», таксама ня сталі камэнтаваць «чуткі і размовы» пра затрыманьне Бурскага. Разам з тым там адзначылі, што праца ў холдынгу «БелОМА» вядзецца «ва ўстаноўленым парадку». «Наглядальная рада прыняла рашэньне аб прызначэньні спадара Мароза выконваючым абавязкі гендырэктара. У прынцыпе, гэта ня новая для яго функцыя. На працягу года ён ужо быў «в.а.» у сілу хвароб, камандзіровак спадара Бурскага», – сказалі ў Мінпраме, але не назвалі прычыну цяперашняга кадравага рашэньня.
На працягу двух дзён журналістам Tut.by не ўдалося атрымаць камэнтар у СК і КДБ з нагоды затрыманьняў у «БелОМА».
https://nn.by/?c=ar&i=224608


У Менску на мінулым тыдні затрымалі генэральнага дырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага. Пра гэта Tut.by распавялі дзьве інфармаваныя крыніцы.У прыёмнай Бурскага не змаглі ні пацьвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб затрыманьні гендырэктара. Там толькі сказалі, што цяпер выконваючым абавязкі кіраўніка холдынгу зьяўляецца Аляксандар Мароз, першы намесьнік гендырэктара – дырэктар па эканоміцы і фінансах і член Савета Рэспублікі.

У Міністэрстве прамысловасьці, у ведамасным падначаленьні якога знаходзіцца «БелОМА», таксама ня сталі камэнтаваць «чуткі і размовы» пра затрыманьне Бурскага. Разам з тым там адзначылі, што праца ў холдынгу «БелОМА» вядзецца «ва ўстаноўленым парадку». «Наглядальная рада прыняла рашэньне аб прызначэньні спадара Мароза выконваючым абавязкі гендырэктара. У прынцыпе, гэта ня новая для яго функцыя. На працягу года ён ужо быў «в.а.» у сілу хвароб, камандзіровак спадара Бурскага», – сказалі ў Мінпраме, але не назвалі прычыну цяперашняга кадравага рашэньня.

На працягу двух дзён журналістам Tut.by не ўдалося атрымаць камэнтар у СК і КДБ з нагоды затрыманьняў у «БелОМА».

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт