Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь выказвае шкадаваньне ў зьвязку з маршам у Гайнаўцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.02.2019 11:30
З такой заявай выступілі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Foto: mfa.gov.by

Беларусі бок заявіў, што ўспрымае са шкадаваньнем інфармацыю пра тое, што ў Гайнаўцы ў Польшчы ў месцы кампактнага пражываньня этнічных беларусаў пройдзе марш памяці «выклятых жаўнераў». Беларускі бок лічыць гэтую акцыю праварадыкальнай правакацыяй. Пра гэта заявіў кіраўнік упраўленьня інфармацыі ды лічбавай дыпляматыі МЗС Беларусі А. Глаз.

Беларускі бок лічыць, што правядзеньне маршу, падчас якога будзе праслаўляцца жаўнер польскага падпольля Рамуальд Райс на мянушку «Буры», якіў у 1946-м годзе зладзіў «крывавы рэйд» па Падляшшы, у выніку якога былі спаленыя 5 вёсак ды забітыя 79 мірных жыхароў, у асноўным этнічныя беларусы.

Прадстаўнік МЗС Беларусі зазначыў, што «такіх злачынцаў нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнасьць Польшчы, іх дзейнасьць мае рысы генацыду». Ўшанаваньне дадзенай асобы ў месцы, дзе жывуць нашчадкі тых, хто загінуў з-за Бурага – гэта правакацыя накіраваная на стварэньне напружанасьці ды канфліктаў на нацыянальнай і рэлігійнай глебе, гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Беларускае міністэрства выказала спадзяваньне, што прадстаўнікі ўладаў ды грамадзяне Польшчы змогуць даць дадзенай акцыі адпаведную ацэнку.

Паводле МЗС РБ/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт