Logo Polskiego Radia
Print

За распаўсюд макавай саломкі затрыманы 41 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2019 15:42
Выяўлена 54 эпізоды незаконнага набыцьця, захоўваньня, перавозкі і збыту сумесі масай больш за 14 тон.
Мак - сыравіна для вытворчасьці опіюМак - сыравіна для вытворчасьці опіюpixabay.com/Public Domain CC0

14 тонаў: за распаўсюд макавай саломкі затрыманы 41 чалавек
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне маштабнай крымінальнай справы пра дастаўку ў Беларусь наркатычных сродкаў ды іх незаконнае абарачэньне ўнутры краіны. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.
Паводле інфармацыі СК, са студзеня 2015 года па травень 2018-га ў Беларусі дзейнічала злачынная арганізацыя, якая пастаўляла ў краіну для продажу сумесі насеньня маку і макавай саломы.
Агульнае кіраўніцтва, разьмеркаваньне абавязкаў, цэнаўтварэньне і кантроль над даходамі ажыцьцяўляў 48-гадовы мужчына. Астатнія ўдзельнікі прыводзілі ў арганізацыю новых асоб, стваралі нізавую групы і выбудоўвалі іерархію, навучалі кансьпірацыі ды ажыцьцяўлялі кантроль.
Сыравіну для наркотыкаў дастаўлялі з Украіны і Расеі на закансьпіраваныя склады ў Беларусі. Наркатычныя сродкі перамяшчаліся праз пункты пропуску пад выглядам харчовых дабавак па падробленых дакумэнтах, затым чальцы арганізацыі сталі перамяшчаць сумесь ляснымі сьцежкамі.
Сумесі расфасоўвалі на разавыя дозы, адначасова сярод нарказалежных адшукваліся пакупнікі.
З ліпеня 2017 года па чэрвень 2018-га па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў быў затрыманы 41 чалавек. Выяўлена 54 эпізоды незаконнага з мэтай збыту набыцьця, захоўваньня, перавозкі і збыту сумесі насеньня маку агульнай масай больш за 14 тон.
Сямнаццаці падазраваным выстаўлены абвінавачаньні на падставе арт. 285, арт. 328 і арт. 233 Крымінальнага кодэксу. Чатыром з іх прад’яўленыя абвінавачваньні таксама па арт. 328-1 КК. Таксама аднаму прад'яўленае абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 371 Крымінальнага кодэксу.
Дырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандар Мірановіч адмовіўся камэнтаваць Радыё Свабода прычыны, па якіх узьнікла неабходнасьць прыбіраць крыжы. І параіў зьвярнуцца ў прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.
У сваю чаргу, прадстаўніца ведамства Анастасія Дакучаева спаслалася на тое, што тэма «спэцыфічная» і сказала, што неабходна накіраваць адмысловы запыт на імя кіраўніцтва міністэрства.
У Курапацкім лесе ў брацкіх магілах ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных саветамі ў 1937–1941 гадах. З канца 1980-х людзі ставілі на брацкіх магілах і па пэрымэтры ўрочышча крыжы. У 2018-м дзяржаўныя ўлады таксама паставілі сьціплы помнік у цэнтры мэмарыяла. На сваёй вялікай прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка выказаў незадавальненьне, што крыжы відаць з МКАД.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт