Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Першамаем

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2019 08:24
«Перакананы, менавіта наша працавітасьць, вернасьць традыцыям і любоў да Радзімы зьяўляюцца закладам далейшага разьвіцьця й росквіту Беларусі».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Першамаем
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што яно «не губляе сваёй актуальнасьці» і зьяўляецца «сымбалем салідарнасьці людзей розных прафэсій і пакаленьняў», інфармуе яго прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі паважаюць вэтэранаў працы, тых, хто «будаваў надзейны падмурак нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў годную эстафэту маладой зьмене». Ён нагадаў пра сучасныя дасягненьні (мадэрнізацыя прамысловых гігантаў, стварэньне інавацыйных вытворчасьцяў і г. д.) і падкрэсьліў, што гэта «вынік агульнай упартай стваральнай працы».
«Перакананы, менавіта наша працавітасьць, вернасьць традыцыям і любоў да Радзімы зьяўляюцца закладам далейшага разьвіцьця і росквіту Беларусі», – піша ў віншаваньні Аляксандр Лукашэнка. Ён пажадаў беларусам «міру і дабрабыту», посьпехаў у працы і каб побач заўсёды былі аднадумцы і верныя сябры.


Кіраўнік дзяржавы перакананы, што яно «не губляе сваёй актуальнасьці» і зьяўляецца «сымбалем салідарнасьці людзей розных прафэсій і пакаленьняў», інфармуе яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі паважаюць вэтэранаў працы, тых, хто «будаваў надзейны падмурак нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў годную эстафэту маладой зьмене».

Ён нагадаў пра сучасныя дасягненьні (мадэрнізацыя прамысловых гігантаў, стварэньне інавацыйных вытворчасьцяў і г. д.) і падкрэсьліў, што гэта «вынік агульнай упартай стваральнай працы».

«Перакананы, менавіта наша працавітасьць, вернасьць традыцыям і любоў да Радзімы зьяўляюцца закладам далейшага разьвіцьця й росквіту Беларусі», – піша ў віншаваньні Аляксандр Лукашэнка. Ён пажадаў беларусам «міру і дабрабыту», посьпехаў у працы і каб побач заўсёды былі аднадумцы і верныя сябры.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт