Logo Polskiego Radia
Print

Аб’яўлены тэрміновы збор сродкаў для будовы плоту вакол музэя Васіля Быкава

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.05.2019 10:27
Замена агароджы прымеркаваная да 95-годзьдзя Васіля Быкава, якое будзе ў чэрвені.
фота: Фэйсбук/Г.Лабадзенка

У інтэрнэце аб’яўлены тэрміновы збор сродкаў для будовы плоту вакол музэя Васіля Быкава, паведаміў на Фэйсбуку Глеб Лабадзенка.
«У чэрвені споўніцца 95 год Васілю Быкаву. У ягоных родных Бычках (Вушацкі раён) дзейнічае сядзіба-музэй пісьменьніка, адкрытая ў 2004 годзе. З таго часу плот сядзібы зусім спарахнеў і вось-вось абрынецца. А хочацца, каб пад юбілей пісьменьніка, калі сюды прыедуць людзі, усё выглядала хораша», – піша журналіст.
Паводле Глеба Лабадзенкі, кіраўніцтва Вушацкага райвыканкама бярэ ўсе працы па ўсталяваньню на сябе.
Старыя спарахнелыя слупы вырашана замяніць на мэталічную аснову (каб прастаяла даўжэй), а штакеціны вырабіць зноўку драўляныя. На ўсё гэта ёсьць усяго некалькі тыдняў.
Апроч таго, пад юбілей выканкам усталюе насупраць хаты валун з памятнай дошкай: «На гэтым месцы стаяла хата, у якой нарадзіўся народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў».
ЗБОР СРОДКАЎ ТУТ: https://molamola.by/campaigns/688
.....

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт