Logo Polskiego Radia
Print

Да 95-годзьдзя Быкава актывісты паставілі мэмарыяльны знак на ягонай радзіме

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.06.2019 09:21
Дошку з граніту прымацавалі на валуне, які стаіць на месцы хаты, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.
Фота са старонкі Глеба Лабадзенкі ў «Фэйсбуку»

Да 95-годзьдзя Быкава актывісты паставілі мэмарыяльны знак на ягонай радзіме
21 чэрвень 2019, 09:02
Васіль Быкаў, 1974 год
Васіль Быкаў, 1974 год
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Журналіст і грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка і скульптар Ігар Засімовіч адзначылі 95-годзьдзе Васіля Быкава, паставіўшы мэмарыяльны знак на радзіме ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну.
20 чэрвеня актывісты ўстанавілі на радзіме Быкава ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне памятную дошку у гонар 95-годзьдзя з дня нараджэньня пісьменьніка. Дошку з граніту прымацавалі на валуне, які стаіць на месцы хаты, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.
​Пра ўсталяваньне дошкі Глеб Лабадзенка паведаміў у «Фэйсбуку» і падзякаваў скульптару Ігару Засімовічу за працу, выставе «Мэмарыял» за выраб дошкі і Вушацкаму райвыканкаму за дапамогу з устаноўкай валуна.
Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці, быў удзельнікам Другой Усясьветнай вайны, якой прысьвечаная асноўная частка ягонай творчасьці. Цэнтральнае месца ў аповесьцях Быкава займаў чалавек, яго гісторыі і складаны маральны выбар у найбольш трагічныя моманты жыцьця.
У 1988 годзе Васіль Быкаў стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту. З 1998 году зьехаў у эміграцыю, жыў у Чэхіі, Фінляндыі, Нямеччыне. Вярнуўся ў Беларусь у 2003 годзе перад самай сьмерцю, ягонае пахаваньне ў Менску было адным з самых масавых.
/**/ /**/ /**/ Васіль Быкаў. 1974 год
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Правілы жыцьця Васіля Быкава
Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску. У дзень нараджэньня пісьменьніка сябры, калегі і чытачы Быкава штогод ускладаюць кветкі на ягоную магілу.
/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На магілу Быкава ў дзень яго народзінаў прынесьлі валошкі і кнігі. ФОТА
У Менску дасюль няма ні вуліцы, ні помніку ў гонар Васіля Быкава. Менгарвыканкам пакуль не знайшоў вуліцы, каб надаць ёй імя Быкава, а пытаньне зь перайменаваньнем ужо існых вуліц гарадзкія ўлады вырашылі не разглядаць, бо «прыйдзецца спытацца ва ўласьнікаў будынкаў, ці хочуць яны зьмяніць усе свае дакумэнты за свой кошт». Што да ўсталяваньня помніка Быкаву, то ў Менгарвыканкаме патлумачылі, што «помнік будзе рабіцца там, дзе будзе вуліца».

Журналіст і грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка і скульптар Ігар Засімовіч адзначылі 95-годзьдзе Васіля Быкава, паставіўшы мэмарыяльны знак на радзіме ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну, паведамляе Радыё Свабода.

20 чэрвеня актывісты ўстанавілі на радзіме Быкава ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне памятную дошку у гонар 95-годзьдзя з дня нараджэньня пісьменьніка. Дошку з граніту прымацавалі на валуне, які стаіць на месцы хаты, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.

​Пра ўсталяваньне дошкі Глеб Лабадзенка паведаміў у «Фэйсбуку» і падзякаваў скульптару Ігару Засімовічу за працу, выставе «Мэмарыял» за выраб дошкі і Вушацкаму райвыканкаму за дапамогу з устаноўкай валуна.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці, быў удзельнікам Другой Усясьветнай вайны, якой прысьвечаная асноўная частка ягонай творчасьці. Цэнтральнае месца ў аповесьцях Быкава займаў чалавек, яго гісторыі і складаны маральны выбар у найбольш трагічныя моманты жыцьця.

У 1988 годзе Васіль Быкаў стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту. З 1998 году зьехаў у эміграцыю, жыў у Чэхіі, Фінляндыі, Нямеччыне. Вярнуўся ў Беларусь у 2003 годзе перад самай сьмерцю, ягонае пахаваньне ў Менску было адным з самых масавых.

У Менску дасюль няма ні вуліцы, ні помніку ў гонар Васіля Быкава. Менгарвыканкам пакуль не знайшоў вуліцы, каб надаць ёй імя Быкава, а пытаньне зь перайменаваньнем ужо існых вуліц гарадзкія ўлады вырашылі не разглядаць, бо «прыйдзецца спытацца ва ўласьнікаў будынкаў, ці хочуць яны зьмяніць усе свае дакумэнты за свой кошт». Што да ўсталяваньня помніка Быкаву, то ў Менгарвыканкаме патлумачылі, што «помнік будзе рабіцца там, дзе будзе вуліца».

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт