Logo Polskiego Radia
Print

Каля 2 тысяч пілігрымаў прышлі на каталіцкі фэст у Будслаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.07.2019 12:51
Штогадовы Будслаўскі фэст мае на мэце ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Wikipedia/kvit84/CC BY-SA 3.0

На каталіцкі фэст у Будслаў прыйшлі каля 2 тысяч пілігрымаў. ФОТАРЭПАРТАЖ
06 ЛІПЕНЬ 2019, 12:24
ДЗ
Усе дні пілігрымаў мачыў дождж, але як толькі яны ўвайшлі ў Будслаў — зазьзяла сонца Photo: svaboda.org (RFE/RL)
Падзяліцца
2
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Будслаў — нацыянальны санктуарый, куды штогод сьцякаюцца тысячы паломнікаў зь Беларусі і замежжа. Славу сьвятыні прынёс манумэнтальны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі XVII стагодзьдзя з цудатворнай іконай Панны Марыі. У 1994 годзе Ватыкан афіцыйна прызнаў храм «Малой базылікай».
Будслаўскі фэст — штогадовае ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка на пачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца тысячы вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі.

Усе дні пілігрымаў мачыў дождж, але як толькі яны ўвайшлі ў Будслаў — зазьзяла сонца. Будслаў гэта — нацыянальны санктуарый, куды штогод сьцякаюцца тысячы паломнікаў зь Беларусі й замежжа, гаворыцца на сайце "Радыё Свабоды".

Славу сьвятыні прынёс манумэнтальны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі XVII стагодзьдзя з цудатворнай іконай Панны Марыі. Касьцёл пабудаваны ў стылі барока. У 1994 годзе Ватыкан афіцыйна прызнаў храм «Малой базылікай».

Штогадовы Будслаўскі фэст мае на мэце ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка на пачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца тысячы вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт