Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія палякі выбралі PiS

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2011 15:15
Галасаваньне прайшло на выбарчых участках у Менску, Горадні й Берасьці.

/

На польскіх парлямэнцкіх выбарах у Беларусі перамагла правая партыя „Права й справядлівасьць”.

Галасаваньне прайшло на выбарчых участках у Менску, Горадні й Берасьці. Агулам на выбары зарэгістраваліся 240 выбаршчыкаў.

Найбуйнейшая апазыцыйная партыя ў Польшчы „Права й справядлівасьць” (PiS), якой кіруе Яраслаў Качыньскі, сабрала 99 галасоў. Кіруючая „Грамадзянская платформа” (PO) - 75 галасоў.

У Менску, дзе прагаласавала найбольш польскіх грамадзянаў (110 чалавек), PO ўзяла 44 галасы, а PiS — 36. У сваю чаргу ў Горадні й Берасьці рашуча перамагла партыя Яраслава Качыньскага (PiS).

nn.by/TVN24.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт