Гастарбайтэры прывозяць  фальшывыя грошы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        28.01.2012 16:18
                    
                                 
                
                
                    Найбольшая колькасць падробленых грошай у Беларусь увозіцца з Расеі.
                
                
                
                
               
                
                         Беларусь з прычыны свайго геаграфічнага становішча зьяўляецца транзытнай краінай для перамяшчэньня патоку фальшывых грошай паміж краінамі Заходняй Эўропы й Расеяй, а для кур'ераў — адной з зон збыту. 
 
 Паводле інфармацыі галоўнага  ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС, найбольшая колькасьць падробак увезена ў Беларусь з Расеі (77%), Украіны (6,7%), Польшчы (4,4%), краін Балтыі (3,6%), іншых эўрапэйскіх дзяржаў (2,8%). Усяго — з 26 краін. 
 
 Існуе шэраг  іншых фактараў, якія садзейнічаюць фальшываманэцтву ў Беларусі. У прыватнасьці гэта  свабодная міграцыя насельніцтва. Прыкладна паўмільёна беларусаў выязджалі на заробкі за мяжу.  У 2010 годзе працоўныя мігранты толькі афіцыйна перавялі ў Беларусь з Расеі 240 мільёнаў даляраў. Самі ж яны прывезьлі ў краіну, паводле ацэнак экспертаў, суму ў тры-чатыры разы большую. 
 
 Садзейнічае абароту фальшывых грошай таксама існаваньне нелегальнага рынку замежнай валюты. У 2011 годзе выяўлены 1.094 правапарушэнні (у 2010 годзе — 230). У дачыненьні да "валютчыкаў" распачата 55 спраў на падставе арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць). 
 
 З агульнай колькасmці зарэгістраваных у 2011 годзе фактаў фальшываманэцтва 47% склалі выпадкі з даларамі ЗША, 38% — расейскімі рублямі, 8,7% —эўра, 6,2% — беларускімі рублямі.
кр/БелаПАН