Logo Polskiego Radia
Print

Фондасховішча музэя ў пакоі бібліятэкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.03.2012 09:21
  • Салігорск.mp3
Салігорскаму краязнаўчаму музэю няма дзе захоўваць 10 тысяч экспанатаў.


/

Салігорскія грамадзкія ды культурніцкія дзеячы зноў уздымаюць вострую праблему ўмоваў існаваньня гарадзкога краязнаўчага музэя.

З 2004 году музэю няма дзе захоўваць экспанаты. А экспанатаў нямала – каля 10 тысяч! Раней музэй наймаў памяшканьне ў суседнім доме, г.зв. “маласямейцы”. Але 8 год таму пабудову адрамантавалі й пераўтварылі ў звычайны шматкватэрны дом.

З гэтага часу фондасховішча музэя базуецца ў пакоі ў гарадзкой бібліятэкі. Можна ўявіць, якім чынам захоўваюцца 10 тысяч гістарычных і культурніцкіх каштоўнасьцяў у маленькім памяшканьні памерам усяго ў 34 квадратных мэтры.

Выхад з гэтай няпростай сытуацыі ёсьць. Яшчэ напачатку 2000-х горад выдзяліў зямельны надзел пад будаўніцтва фондасховішча. Калі б плян рэалізаваўся, цяпер у музэя не паўставала б праблемаў як з захоўваньнем экспанатаў, так і з арганізацыяй розных сустрэч і выставаў, якія таксама патрабуюць асобных заляў. Аднак пасьля зьмены старшыні выканкама справа стала колам, і музэй застаўся ні з чым, акрамя зямельнага надзелу – ён дагэтуль прыналежыць музэю. Застаецца толькі дачакацца, калі ж на ім будзе нешта пабудавана.

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт