Logo Polskiego Radia
Print

Саньнікава выклікаюць у міліцыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2012 08:47
Гадзіна выкліку невыпадковая, - лічаць супрацоўнікі палітыка.

charter97
charter97
Вызвалены 14-га красавіка з калёніі „Віцьба-3” экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў сёньня 11 гадзіне ўмусіць зьявіцца ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Такую позву ён атрымаў увечары 16-га красавіка.

Паплечнікі палітыка лічаць выклік у праваахоўныя органы невыпадковым. А 12-й гадзіне 17-га красавіка была прызначаная сумесная прэсавая канфэрэнцыя Андрэя Саньнікава й іншага былога палітвязьня, каардынатара „Эўрапейскай Беларусі” й даверанай асобы Саньнікава на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Дзьмітрыя Бандарэнкі, які быў вызвалены з Магілёўскай калёніі 15-га красавіка.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт