Сёлета турфірмы на 25 працэнтаў павялічылі продаж
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.08.2014 16:33
Найбольш папулярныя напрамкі адпачынку – краіны басэйна Міжземнага мора: Грэцыя, Туніс, Эгіпет, Гішпанія, Турцыя й Балгарыя.
foto: wikipedia
Нягледзячы на трапікальную сьпёку ў Польшчы, якая прыцягвае турыстаў у польскія курортныя мясцовасьці, не наракаюць турыстычныя фірмы, якія займаюцца арганізацыяй замежнага адпачынку. Паводле статыстычных дадзеных, у ліпені турбюро прадалі на 25% тураў больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Найбольш папулярныя напрамкі адпачынку – краіны басэйна Міжземнага мора: Грэцыя, Туніс, Эгіпет, Гішпанія, Турцыя й Балгарыя.
Сярэдняя цана тура на аднаго чалавека склала 3314 злотых – гэта крыху больш за 1 тыс. даляраў ЗША.
вс