Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскія аэрапорты плянуюць аб'яднаць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2015 17:28
Гэта дазволіць умацаваць пазыцыю Варшавы як рэгіянальнага аэрапорта ды стварыць лепшыя ўмовы для прыватызацыі авіякампаніі LOT.
Boeing 787 DreamlinerBoeing 787 Dreamlinerdreamliner Boeing 787 Dreamliner w barwach LOT, lot.com pl.jpg

“Dziennik Gazeta Prawna” паведамляе пра ініцыятыву Міністэрства інфраструктуры й рэгіянальнага разьвіцьця Польшчы аб’яднаць два варшаўскія аэрапорты ў адно прадпрыемства. У польскай сталіцы ёсьць два грамадзянскія аэрапорты: разьмешчаны ў межах горада аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна й аэрапорт “Модлін”, які знаходзіцца па-за рысай Варшавы. Цяпер “Модлін” выкарыстоўваецца выключна адной авіякампаніяй: нізкатарыфнымі авіялініямі “Ryanair”. Аэрапорт імя Шапэна ў сваю чаргу – гэта адно з буйнейшых лётнішчаў у нашым рэгіёне Эўропы. Паводле польскіх чыноўнікаў, аб’яднаньне аэрапортаў дазволіць умацаваць пазыцыю Варшавы ў якасьці рэгіянальнага аэрапорта ды стварыць лепшыя ўмовы для прыватызацыі польскай авіякампаніі LOT, якая рыхтуецца, паведамляе выданьне “Dziennik Gazeta Prawna”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт