Польскія яблыкі не сумуюць па расейскім рынку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        18.10.2015 12:23
                    
                                 
                
                
                    Расьце роля новых партнэраў, галоўным чынам з Азіі. У гэтым месяцы першая партыя яблыкаў паехала ў Віетнам.
                
                
                    
                         www.flickr.com
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польскім  яблыкам не прыходзіцца сумаваць па расейскім рынку. Пасьля ўвядзеньня  год таму расейскага эмбарга вырасла зацікаўленьне польскімі фруктамі ў  іншых краінах. Трэба нагадаць, што ў польскай дзяржаве вырошчваецца  найбольш яблыкаў з усіх краін ЭЗ, а палова ідзе на экспарт.
Расьце  роля новых партнэраў, галоўным чынам з Азіі. У гэтым месяцы першая партыя яблыкаў паехала ў Віетнам. Азіяцкі рынак можа стаць магутным  партнэрам для польскіх садоўнікаў. Праўда, яны павінны старацца высылаць  туды іншую садавіну, чым на польскі рынак – у Азіі любяць яблыкі  вялікія і аднаколерныя. За такія фрукты спажыўцы гатовыя заплаціць  больш, чым у іншых краінах.
Польшча вырасьціць у гэтым годзе каля 3 мільён тонаў яблык. Ураджай сёлета крыху горшы, чым летась у выніку засухі.