Logo Polskiego Radia
Print

У сувязі з ДТЗ з удзелам А. Дуды перакрытая аўтастрада А4

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.03.2016 09:47
Прычыны здарэньня дасьледуюць пракуратура, паліцыя і Бюро аховы ўраду.
pixabay.com

З 8 раніцы ў нядзелю на тры гадзіны зачыненая аўтастрада А4 паміж разьвязкамі Аполе Захад і Бжэг у напрамку Ўроцлава. Сьледчыя праводзяць там апэрацыйныя дзеяньні ў сувязі з дарожна-транспартным здарэньнем аўтамабіля прэзыдэнта Анджэя Дуды. Выпадак здарыўся ў пятніцу, ніхто з пасажыраў або кіроўцаў прэзыдэнцкага картэжу не пацярпеў. Прычыны здарэньня дасьледуюць пракуратура, паліцыя і Бюро аховы ўраду.

У суботу аўтастрада А4 была перакрытая цягам шасьці гадзін. У нядзелю сьледчыя працягваюць апэрацыйныя дзеяньні на месцы здарэньня. Прычынай выпадку была трэснутая шына ў прэзыдэнцкім лімузыне. Сам Анджэй Дуда адзначыў пасьля ДТЗ, што такое здарэньне не павінна мець месца, і падзякаваў кіроўцы, які вёў машыну.

PAP/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт