Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве пройдзе Ноч храмаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2016 14:19
Мерапрыемства арганізоўваецца па прынцыпу Ночы музэяў.
Від на кракаўскі замак "Вавэль"Від на кракаўскі замак "Вавэль"www.flickr.com/HRS Poland

У Кракаве пройдзе Ноч храмаў. Мерапрыемства арганізоўваецца па прынцыпу Ночы музэяў. Кожны, хто бліжэйшай ноччу – зь нядзелі на панядзелак, – выберацца ў храмы, якія прымаюць удзел у акцыі, зможа наведаць закрыстыю (рызьніцу), месцы, дзе трымаюцца каштоўныя рэчы й прадметы, катакомбы ды іншыя памяшканьні, якія на штодзень зачыненыя.

Мерапрыемства пачнецца ўжо раньнім вечарам канцэртам у катэдры ў замку «Вавэль» – былой рэзыдэнцыі польскіх каралёў. Удзел у Ночы храмаў прымаюць ня толькі каталіцкія касьцёлы, але й таксама музэі Кракаўскай мітраполіі, сынагогі ды храмы іншых веравызнаньняў.

Звычайна Ноч храмаў адбываецца ў жніўні, але з увагі на Сусьветныя дні моладзі (СДМ), якія неўзабаве пачынаюцца ў Кракаве, было прынятае рашэньне перасунуць мерапрыемства на ліпень. Гэта зроблена для таго, каб удзельнікі СДМ – маладыя людзі з розных куткоў сьвету, – атрымалі магчымасьць пазнаёміцца з сакральнай культурай былой польскай сталіцы.

Уваход ва ўсе ўстановы, якія прымаюць удзел у Ночы храмаў, бясплатны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт