Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыянты й спартоўцы арганізавалі акцыю супраць спайсаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2016 17:00
Стартавала грамадзкая кампанія пад лёзунгам «Наркотыкі, спайсы – паддасіся, прападзеш».
pixabay.com/Public Domain CC0

Паліцыянты з Мазавецкага ваяводзтва пры падтрымцы спартоўцаў заахвочваюць маладых людзей да фізычнай актыўнасьці.

Паліцыянты падкрэсьліваюць, што лепш за ўсё дзейнічае добры прыклад, таму да акцыі далучыліся спартоўцы. Запрашэньне паліцыянтаў прынялі ўсе запрошаныя валейбалісты, баскетбалісты й футбалісты. Яны будуць наведваць школы й праводзіць урокі фізкультуры. Заняткі будуць нагодай, каб паразмаўляць пра фізычную актыўнасьць і здаровы стыль жыцьця.

Паліцыя зазначае, што вучні дасканала разумеюць, якую пагрозу ўяўляюць наркотыкі й спайсы. Яны бачаць існаваньне праблемы, але часта ня ведаюць, як зь ёй справіцца й разьлічваюць на дапамогу й падтрымку дарослых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт