Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель і Дуда абмеркавалі па тэлефоне шэраг пытаньняў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.05.2017 18:47
Асноўнай тэмай стаў саміт NATO, які пройдзе ў чацьвер у Брусэлі.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаПрэзыдэнт Анджэй Дудаwww.president.pl

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правялі тэлефонную размову. Яе галоўнай тэмай стаў саміт NATO, які пройдзе ў чацьвер, 25 траўня, у Брусэлі.

Анджэй Дуда й Ангела Мэркель абмеркавалі, у прыватнасьці, пытаньні ўмацаваньня трансатлянтычных сувязяў і выкананьня абавязацельстваў, зьвязаных з бясьпекай Паўночнаатлянтычнага пакту. Для прыкладу, былі агавораныя пытаньні сумеснай барацьбы з тэрарызмам, фінансаваньня праектаў у рамках NATO, а таксама неабходнасьць падтрымкі трансатлянтычных сувязяў паміж краінамі.

Суразмоўцы таксама закранулі тэму ўмацаваньня Вэймарскага трохкутніка – арганізацыі, якая гуртуе Нямеччыну, Польшчу й Францыю. Раней прэзыдэнт Польшчы Дуда гаварыў пра гэта з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлям Макронам, які заявіў, што Францыя мае намер прыняць у сябе наступны саміт Вэймарскага трохкутніка.

На бліжэйшым саміце лідары краін NATO абмяркуюць пытаньні выдаткаў на абарону, умацаваньня трансатлянтычных сувязяў і барацьбы з тэрарызмам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт