Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя канфіскавала 28 кг дызайнэрскіх наркотыкаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2017 21:03
У акцыі ўдзел прыняло больш за 1200 паліцыянтаў і 340 санітарных інспэктараў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская паліцыя ў супрацы з санітарнай службай затрымалі 67 чалавек, якія падазраюцца ў распаўсюджваньні гэтак званых дызайнэрскіх наркотыкаў. У акцыі ўдзел прыняло больш за 1200 паліцыянтаў і 340 санітарных інспэктараў.

Праваахоўным органам удалося канфіскаваць 28 кг сынтэтычных наркотыкаў, 5,5 тыс. упаковак да іх, а таксама 5 кг больш моцных наркатычных сродкаў.

Паліцыя мяркуе, што дылеры рыхтаваліся да сэзону водпускаў, адпачынкаў і канікулаў, таму што большасьць спажыўцоў дызайнэрскіх наркотыкаў – гэта падлеткі ды моладзь. У выніку акцыі ўдалося спыніць канал паставак наркотыкаў, што прывядзе да абмежаваньня прапановы на нелегальным рынку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт