З 2020 г.у Польшчы можа моцна падаражэць вываз сьмецьця
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        07.09.2018 08:16
                    
                                 
                
                
                    Справа зьвязаная з жорсткім законам аб электрамабільнасьці.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прадпрымальнікі і мясцовыя ўлады б’юць трывогу, што з 2020 году ў Польшчы моцна падаражэе вываз сьмецьця, а ў многіх гарадах і мястэчках будзе брудна. Чаму?
Справа зьвязаная з жорсткім законам аб электрамабільнасьці і альтэрнатыўных палівах. Паводле правіл, неўзабаве ўсе прадпрыемствы, якія займаюцца ачысткай горада, мусяць увесьці 10% электрычных аўтамабіляў. Сьмецьцявозы, сьнегаачышчальнікі, іншая тэхніка мусяць быць электрычныя, каб зьберагаць чыстае паветра. Польшча хацела быць у лідарах па гэтым пытаньні і таму прыняла такі закон.
Аднак прадпрымальнікі кажуць, што гэта нерэальна па дзьвюх прычынах: па-першае, такіх аўтамабіляў яшчэ няма – ствараюцца толькі прататыпы, а па-другое, яны каштуюць страшна дорага – калі сьмецьцявоз на дызельнае паліва каштуе 600 тысяч злотых, то электрычны – 3 млн злотых.
Дэпутаты ўжо зьвярнуліся да міністра энэргіі з прапановай дазволіць ня толькі электрычны прывад, а таксама транспарт на прыродны газ, або на вадарод.
Міністэрства энэргіі супакойвае, што прыслухаецца да прапановаў.
Rzeczpospolita/яс