На поўдні Польшчы ўведзены першы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.11.2018 18:04
Згодна са сцэпрэжымам, органы дзяржаўнай адмiнiстрацыi абавязаныя ўзмацніць кантроль у грамадзкіх зонах і месцах збору людзей.
Патруль у аўтамабілі Alfa Romeo 159 дарожнай паліцыі Польшчы www.policja.pl
На поўдні Польшчы ўведзены першы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы
У паўднёвых рэгіёнах Польшчы ўведзены першы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з-за правядзеньня кліматычнага саміту ААН. Адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Рэжым дзейнічае з 26 лістапада да поўначы 15 сьнежня.
Згодна са сцэпрэжымам, органы дзяржаўнай адмiнiстрацыi абавязаныя ўзмацніць кантроль у грамадзкіх зонах і месцах збору людзей. На вуліцах зьявіліся, сярод іншага, узмоцненыя паліцэйскія патрулі, узброеныя аўтаматычнай стралковай зброяй.
Кліматычны саміт ААН пройдзе ў Катавіцэ з 2 па 14 сьнежня. У панядзелак, 26 лістапада, пачаліся так званыя папярэднія пасяджэньні. Агулам у саміце могуць прыняць удзел да 40 тысяч чалавек.

вс