Logo Polskiego Radia
Print

Справа ахоўнікаў з „Auschwitz” перададзена ў пракуратуру

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.09.2013 17:23
Гэта ўдалося дзякуючы прэцэдэнтнай справе Івана Дзем'янюка.

/

У нямецкую пракуратуру паступілі матэрыялы сьледзтва супраць 30 былых ахоўнікаў гітлераўскага канцэнтрацыйнага лягера „Auschwitz” у Асьвенцыме.

Неўзабаве супраць згаданых асобаў пачнецца судовае разьбіральніцтва. Падазраваныя абвінавачваюцца ў саўдзеле ў забойстве.

Пакуль не вядома, колькі з гэтых разьбіральніцтваў закончыцца судовым працэсам. Спачатку пракуратура павінна праверыць стан здароўя падазраваных. Вядома, што найстарэйшаму зь іх 97 гадоў.

Пракурорскае расьсьледаваньне - гэта вынік працы Нямецкага цэнтра дасьледаваньня нацысцкіх злачынстваў. У красавіку ягоныя працаўнікі выявілі групу некалькіх дзясяткаў асобаў, якія ў часы Другой сусьветнай вайны служылі ахоўнікамі ў гітлераўскім канцлягеры „Auschwitz-Birkenau”.

У мінулым у Нямеччыне перасьлед былых ахоўнікаў канцэнтрацыйных лягераў ускладнялі дзейныя правілы. Суды патрабавалі доказаў зьдзяйсьненьня канкрэтных злачынстваў. Сытуацыя зьмянілася толькі пасьля вядомага працэсу Івана Дзем'янюка, які два гады таму быў асуджаны за службу ў канцлягеры ў Сабіборы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт