Прарасейскі кандыдат перамог на выбарах прэзыдэнта Малдовы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.11.2016 11:03
                    
                                 
                
                
                    Таксама прарасейскі кандыдат стаў пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах у Балгарыі. 
                
                
                    
                         Ігар ДадонPAP/EPA/DUMITRU DORU
Ігар ДадонPAP/EPA/DUMITRU DORU
                     
                
                
                
               
                
                         Лідар Партыі сацыялістаў Ігар Дадон перамог у выніку другога туру выбараў прэзыдэнта Малдовы, які прайшоў у нядзелю, 13-га лістапада. За яго свой голас аддалі больш за 52% выбаршчыкаў. Ігар Дадон лічыцца прарасейскім кандыдатам, у сваю чаргу Мая Санду (каля 48% падтрымкі), якая ў другім туры змагалася з Дадонам, зьяўляецца прыхільнікам інтэграцыі Кішынёва ў эўраструктуры.
Таксама ў нядзелю прайшлі выбары ў Балгарыі. На іх перамог зноў жа прарасейскі кандыдат ад Балгарскай сацыялістычнай партыі, адстаўны генэрал Румэн Радзеў.
вс