Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Пуцін абвясьціў 28 сакавіка днём нацыянальнай жалобы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.03.2018 18:04
Большасьць загінулых у пажары – гэта дзеці ва ўзросьце ад 10 да 13 гадоў.
Тысячы лямпадаў на месцы трагедыі, 27 сакавіка 2018 годуТысячы лямпадаў на месцы трагедыі, 27 сакавіка 2018 годуPAP/EPA/ALEXANDER PATRIN/A42.RU

Уладзімір Пуцін абвясьціў 28 сакавіка днём нацыянальнай жалобы
Уладзімір Пуцін абвясьціў 28 сакавіка днём нацыянальнай жалобы. Гэтага патрабавалі сваякі загінулых у пажары, які адбыўся 24 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве.
З раніцы 27 сакавіка на вуліцы Кемерава выйшлі тысячы дэманстрантаў. Людзі патрабавалі абнародаваньня поўнай інфармацыі аб колькасьці ахвяр, тлумачэньня прычын трагедыі й пакараньня ўсіх вінаватых. Прыйсьці на плошчу імя Пушкіна ў Маскве ў знак салідарнасьці зь кемераўскімі дэманстрантамі заклікаў апазыцыйны палітык Аляксей Навальны.
Большасьць загінулых у пажары – гэта дзеці ва ўзросьце ад 10 да 13 гадоў. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі, сярод іх – 41 дзіця. У неафіцыйным сьпісе, складзеным сем'ямі загінуўшых, фігуруе 85 прозьвішчаў.

Уладзімір Пуцін абвясьціў 28 сакавіка днём нацыянальнай жалобы. Гэтага патрабавалі сваякі загінулых у пажары, які адбыўся 24 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё.

З раніцы 27 сакавіка на вуліцы Кемерава выйшлі тысячы дэманстрантаў. Людзі патрабавалі абнародаваньня поўнай інфармацыі аб колькасьці ахвяр, тлумачэньня прычын трагедыі й пакараньня ўсіх вінаватых. Прыйсьці на плошчу імя Пушкіна ў Маскве ў знак салідарнасьці зь кемераўскімі дэманстрантамі заклікаў апазыцыйны палітык Аляксей Навальны.

Большасьць загінулых у пажары – гэта дзеці ва ўзросьце ад 10 да 13 гадоў. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі, сярод іх – 41 дзіця. У неафіцыйным сьпісе, складзеным сем'ямі загінуўшых, фігуруе 85 прозьвішчаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт