Logo Polskiego Radia
Print

Самым высокааплатным акторам у сьвеце стаў Джордж Клуні

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.07.2018 15:09
У першую дзясятку сьпісу Forbes таксама трапілі футбалісты Ліянэль Мэсі й Крыштыяну Раналду, а таксама музыка Эд Шыран.
Джордж КлуніДжордж Клуніyoutube.com/screen

Самым высокааплатным акторам у сьвеце стаў Джордж Клуні
Летась Клуні зарабіў больш, чым любы іншы актор у сьвеце. Фінансавае становішча Джорджа Клуні істотна палепшылася пасьля таго, як ён прадаў сваю кампанію па вытворчасьці тэкілы.
Часопіс Forbes падлічыў, што ў пэрыяд з чэрвеня 2017 па чэрвень 2018 году Клуні зарабіў 239 мільёнаў даляраў, без уліку падаткаў. У выніку ён апынуўся на другім месцы сярод самых багатых знакамітасьцяў, саступіўшы першынства баксёру Флёйду Мэйуэйзэру, прыбытак якога склаў $ 285 млн. На трэцім месцы ў сьпісе апынулася мадэль Кайлі Джэнэр.
У першую дзясятку сьпісу Forbes таксама футбалісты Ліянэль Мэсі й Крыцштыяну Раналду й музыка Эд Шыра.
Укладальнікі рэйтынгу часопісу Forbes зьвярнулі ўвагу на тое, што 100 зорак, якія ўвайшлі ў сёлетні сьпіс, за год зарабілі агулам на 22% больш чым летась.
паводле bbc.com/эж


Летась Клуні зарабіў больш, чым любы іншы актор у сьвеце. Фінансавае становішча Джорджа Клуні істотна палепшылася пасьля таго, як ён прадаў сваю кампанію па вытворчасьці тэкілы.

Часопіс Forbes падлічыў, што ў пэрыяд з чэрвеня 2017 па чэрвень 2018 году Клуні зарабіў 239 мільёнаў даляраў, без уліку падаткаў. У выніку ён апынуўся на другім месцы сярод самых багатых знакамітасьцяў, саступіўшы першынства баксёру Флёйду Мэйуэйзэру, прыбытак якога склаў $ 285 млн. На трэцім месцы ў сьпісе апынулася мадэль Кайлі Джэнэр.

У першую дзясятку сьпісу Forbes таксама трапілі футбалісты Ліянэль Мэсі й Крыштыяну Раналду, а таксама музыка Эд Шыран.

Укладальнікі рэйтынгу часопісу Forbes зьвярнулі ўвагу на тое, што 100 зорак, якія ўвайшлі ў сёлетні сьпіс, за год зарабілі агулам на 22% больш чым летась.

паводле bbc.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт