Logo Polskiego Radia
Print

Росьце напружанасьць на мяжы паміж ЗША і Мэксыкай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 15:55
Новы міністар унутраных спраў Мэксыкі Вольга Санчэс Кардэра аспрэчыла дамоўленасьць з ЗША ў справе мігрантаў.
Foto: EPA/David Guzmán Dostawca: PAP/EPA

Дамоўленасьць прадугледжвала, што мігранты, якія шукаюць прытулак у ЗША, застануцца ў Мэксыцы, чакаючы разгляду іх справы ў амэрыканскім судзе. Пра пагадненьне напісала газэта «The Washington Post».

У памежным горадзе Тыхуана знаходзіцца цяпер больш за 5000 мігрантаў з Гандураса і Гватэмалы. «Мэксыка аказвае дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы, але караваны, што праходзяць праз нашу краіну, сталі праблемай», – заявіла Вольга Санчэс Кардэра.

Сытуацыя на мяжы застаецца вельмі напружанай. Мэр Тыхуаны Хуан Гастэлюм заявіў, што гораду пагражае гуманітарны крызіс. Горад не можа справіцца з наплывам мігрантаў. Гэта прыводзіць да нападаў, канфліктаў з жыхарамі і паліцыяй. Мігранты заяўляюць, што пройдуць сілай праз амэрыканскую мяжу.

Прэзыдэнт Трамп папярэдзіў, што ў выпадку неабходнасьці, закрые мяжу, тыя, хто пройдуць незаконна, будуць дэпартаваныя. Вашынгтон, баючыся ўварваньня, паслаў на мяжу ў Сан-Дыега 6000 жаўнераў.

Таксама амэрыканцы пытаюцца, чаму ўрад Мэксыкі ня рэагаваў, калі тысячы мігрантаў ішлі праз іх краіну нелегальна.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт