Logo Polskiego Radia
Print

Мір у Емэне?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2011 11:00
Сёньня ўлады Емэну павінны падпісаць мірны плян рашэньня ўнутранага канфлікту.

/

Прэзыдэнт Емэну згадзіўся на плян рашэньня ўнутранага крызысу, то бок мірную перадачу ўлады, - паведаміў адзін зь лідараў мясцовай апазыцыі.

Сёньня па гэтай справе павінен быць падпісаны адмысловы дакумэнт.

Як паведамляюць прадстаўнікі Нацыянальнай рады рэвалюцыйных, перамовы па гэтай справе працягваліся апошнія тры дні.

Крывавыя пратэсты супраць улады прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха працягваюцца ў Емэне ўжо 10 месяцаў ды пагражаюць унутранай вайной і гуманітарным крызысам. Узьнікаюць таксама боязі, што нестабільнай сытуацыяй у рэгіёне скарыстаецца Аль-Каіда.

Прэзыдэнта Салеха, які застаецца пры ўладзе 33 гады, абвінавачваюць у карупцыі.

Падчас беспарадкаў, арганізаваных у рамках антыпрэзыдэнцкага супраціву, загінулі каля 850 члавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт