Logo Polskiego Radia
Print

Салідарныя зь Беларусяй у Галяндыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2012 08:50
У Гаазе прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі вязьнямі ў Беларусі.

Flaga
У Гаазе ля будынку беларускай амбасады прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Яе ўдзельнікі трымалі плякат зь лёзунгам свабоды для ўсіх палітычных вязьняў Беларусі. Акцыя выклікала зацікаўленьне мінакоў, а кіроўцы некаторых аўтамабіляў сыгналілі на знак падтрымкі.

Акцыю салідарнасьці арганізавала грамадзянская ініцыятыва „Мы памятаем”.

„Мы выказваем сваю радасьць у сувязі з вызваленьнем Андрэя Саньнікава й Зьміцера Бандарэнкі, але адначасова мы глыбока занепакоеныя тым, што астатнія беларускія палітычныя зьняволеныя ўжо працяглы час знаходзяцца за кратамі”- сказала актывістка кампаніі „Мы памятаем” Валерыя Красоўская.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт