Мільён рублёў за дэманстрацыю ў Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.05.2012 16:46
“Адзіная Расея” плянуе штрафы, каб спыніць дэманстрантаў.
За нелегальныя дэманстрацыі расейскім апазыцыянерам пагражаюць высокія штрафы. Папраўкі ў закон “Аб сходах” падрыхтавалі дэпутаты Дзярждумы ад партыі “Адзіная Расея”.
Неабходнасьць увядзеньня паправак выклікана частымі пратэстамі апазыцыі ў Маскве.
Так, плянуецца, што арганізатары нелегальнай акцыі будуць плаціць штраф у памеры паўтара мільёна рублёў. На сёньняшні дзень максымальны ўзровень штрафа складае 50 тысяч рублёў. Плянуецца, што для ўдзельнікаў дэманстрацыі штраф узрасьце з 5 тысяч да мільёна рублёў. Супраць праекта выступаюць камуністы, партыі “Справядлівая Расея” й Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі. Яны заяўляюць, што пакінуць палату ў выпадку, калі праект будзе ўнесены на галасаваньне.
кл/вс