У пошуках балянсу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
09.06.2015 15:30
Беларускі міністар замежных спраў наведаў Маскву.
Photo: cc/wikipediaPhoto: cc/wikipedia
Госьць з Менску сустрэўся з першымі асобамі ў расейскім кіраўніцтве. Бакі выказалі задаволенасьць узаемадзеяньнем дзьвюх дзяржаў.
Уладзімір макей сустрэўся ў расейскай сталіцы з расейскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым ды са старшынём Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным. Размовы паміж палітыкамі ішлі пра міжнароднае супрацоўніцтва абедзьвюх краін, рэалізацыю праграмы ўзгодненых дзеяньняў у зьнешняй палітыцы, захаваньне стратэгічнага партнэрства ды хаўрусьніцкіх адносін.
У сваю чаргу незалежныя экспэрты зазначылі, што візыт Макея мог быць наладжаны для супакаеньня Крамля. Нядаўна афіцыйны Менск арганізаваў адносіны з заходнімі краінамі падчас саміта Ўсходняга партнэрства ў Рызе. У Маскве дадзеную сустрэчу гучна назвалі «антырасейскай». Афіцыйны Менск адправіў у Маскву міністра пацьвердзіць сваю вернасьць прарасейскаму зьнешнепалітычнаму вэктару.
Мы размаўляем пра асаблівасьці беларуска-расейскіх адносін з доктарам навук, кіраўніком Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэем Казакевічам.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч