Logo Polskiego Radia
Print

З братэрскага ўсьціску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.11.2015 15:30
  • З братэрскага ўсьціску.mp3
Беларускія ўлады доўгія гады ў пытаньнях бясьпекі цалкам палягалі на Расеі.
Wojska rosyjskie na KrymieWojska rosyjskie na KrymiePAP/EPA/ANTON PEDKO

Сытуацыя зьмянілася пасьля 2008-га году. Афіцыйны Менск выпрацаваў новую стратэгію. Што гэта за стратэгія, пра гэта размова з экспэртам.

Беларусь з самага пачатку незалежнасьці пасьля распаду Савецкага Саюзу не вылазіць з хаўрусаў з Расеяй. Афіцыйны Менск удзельнічае амаль ва ўсіх інтэграцыйных праектах Масквы на постсавецкай прасторы. Доўгі час лякаматывам згаданай інтэграцыі была вайсковая галіна. Гэта й сумесныя манэўры, расейскія вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі, сумеснае камандаваньне.

Аднак за апошнія гады можна пабачыць зьмену трэнду. Афіцыйны Менск пад узьдзеяньнем геапалітычных зьменаў ды перагляду пазыцыі Масквы пачаў шукаць партнэрства ў іншых закутках сьвету. Апроч таго беларускія ўлады пачалі перагляд стану арміі ды робяць на стаўку на свае нацыянальныя віду ўзбраеньня замест расейскіх. Больш падрабязна на гэтую тэму мы размаўляем з палітолягам Сяргеем Богданам, аналітыкам Цэнтру Астрагорскага.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле.

З аналізам сытуацыі ў галіне нацыянальнай бясьпекі можна таксама пазнаёміцца на старонках "Беларускага дайджэста" http://belarusdigest.com/story/first-belarusian-rockets-modern-aircraft-instead-russian-airbase-belarus-security-digest-23742

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт