Смаленская катастрофа вярнулася ў павестку дня
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
29.03.2016 12:10
Сьледзтва, якое раней вяла Ваенная акружная пракуратура, было падоўжана да кастрычніка бягучага году.
Останки польського літака ТУ-154М. У катастрофі 10 квітня 2010 року під Смоленськом загинуло 96 представників Польщі, в тому числі президент Лєх КачинськийWikipedia/PRSteam
Чым бліжэй да шостай гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам, калі загінулі 96 прадстаўнікоў польскіх кіруючых эліт з прэзыдэнтам на чале, тым часьцей смаленская тэма паяўляецца ў польскіх СМІ – чытаем у «Polska The Times».
Міністар абароны Антоні Мацярэвіч сфармаваў новую падкамісію ў рамках Камісіі дасьледаваньня авіякатастроф, якая займаецца высьвятленьнем прычын гэтай трагедыі. У склад камісіі ўвайшлі давераныя людзі міністра. Таксама міністар юстыцыі Зьбігнеў Зёбра прыняў рашэньне пра новае сьледзтва і прызначыў новых пракурораў. Сьледзтва, якое раней вяла Ваенная акружная пракуратура, было падоўжана да кастрычніка бягучага году.
Нядаўна на кангрэсе, прысьвечаным бясьпецы, Антоні Мацярэвіч заявіў, што Польшча стала ахвярай тэрарызму. Гэта было сказана ў кантэксьце смаленскай катастрофы. Міністар пазьней апраўдваўся, што не было гаворкі пра канкрэтную дзяржаву і пра доказы таго, што самалёт распаўся ў паветры. І абвінаваціў СМІ ў перайначаньні ягоных словаў, і ў тым, што яны распаўсюджваюць расейскую вэрсію прычын здарэньня.
І чарговая тэма, зьвязаная з гэтай трагедыяй – судовы працэс, на якім будуць судзіць між іншым Томаша Арабскага, кіраўніка канцылярыі былога прэм’ер-міністра Дональда Туска. Прыватныя асобы, сваякі загінулых пад Смаленскам, вінавацяць яго ў халатнасьці, якая стала прычынаю катастрофы.
Polska The Times/нг