Logo Polskiego Radia
Print

Цана нафты расьце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.05.2016 12:05
Пажары ў Канадзе - гэта толькі адзін з фактараў павышэньня коштаў сыравіны.
www.pixabay.com

Магутныя пажары зьнішчаюць лясы ў правінцыі Альбэрта ў Канадзе, што пагражае нафтавым палям. У выніку цана нафты падымаецца – піша «Dziennik Gazeta Prawna». Праўда, барацьба з агнём ідзе даволі эфэктыўна, страты хутчэй за ўсё будуць меншыя, чым спадзяваліся раней, але і так пажары не засталіся бяз рэха.

Іншы фактар, які ўплывае на рост цаны сыравіны, гэта няўпэўненасьць у палітыцы Саудаўскай Арабіі, паколькі з пасады сышоў міністар нафты. Паўплывалі на цану нафты таксама атакі на трубаправоды ў Іраку ды Нігерыі ў лютым і сакавіку гэтага году. Яны зьменшылі сусьветную вытворчасьць нафты на 300-400 тыс. барэляў у дзень. Чарговы факт, які выклікае рост цаны – гэта запатрабаваньне на сыравіну ў Кітаі. Кітайская эканоміка, праўда, скарачаецца, але патрэбнасьць у нафце не падае.

Тым ня менш, цэны пакуль што адносна нізкія ў параўнаньні з ранейшым узроўнем коштаў на нафту. Канадзкія нафтаздабываючыя кампаніі, нягледзячы на нізкія цэны, не перастаюць павышаць узровень здабычы. Таксама, як у выпадку сланцавага газу ў ЗША, у Канадзе рэнтабэльнасьць дасягаецца дзякуючы новым тэхналёгіям здабычы. Гэта перш за ўсё тэхніка, якая дазваляе таньней аддзяляць нафту ад пяску, разам з якім яна здабываецца.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт