Logo Polskiego Radia
Print

Гібрыдны адказ на супрацьракетны шчыт НАТО

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.05.2016 17:15
  • Гібрыдны адказ.mp3
Расея заявіла, што бярэ на прыцэл Польшчу ды Румынію.
Foto: Day Donaldson/flickr.com/Commercial use allowed

Гэта рэакцыя на стварэньне ў гэтых краінах элемэнтаў супрацьракетнага шчыта Паўночнаатлянтычнага альянсу. Цэліцца рускія плянуюць зь Беларусі.

Расейская рыторыка выклікала трывогу ў суседняй Польшчы. Тутэйшыя СМІ пішуць, што насамрэч гэта толькі частка адказу на СПА НАТО. У рамках супрацьдзеяньня эўрапейскаму шчыту Крэмль плянуе гібрыдны ды павольны захоп Беларусі.

Праявы гэтага гібрыднага сцэнару журналісты бачаць у актывізацыі расейскіх праваслаўных ды вайскова-патрыятычных колаў у Беларусі. Апроч таго, Масква хоча ўвесьці свае войскі на тэрыторыю саюзьніка разам з авіябазамі альбо ракетнымі комплексамі. Мы запыталіся ў беларускіх экспэртаў, наколькі магчыма дадзены сцэнар. На думку вайсковага аглядальніка газэты “Беларусі й рынак” Аляксандра Алесіна, захопу ня будзе.

Аляксандар Алесін: Адна справа – жаданьне некаторых колаў расейскай эліты, якія хацелі б інкарпараваць Беларусь, другое – гэта пазыцыя расейскага кіраўніцтва. Цяпер Расеі гэта нявыгадна, апроч таго ў іх няма рэсураў на гэта. Дадзены крок толькі б пагоршыў сапсаваны імідж Расеі пасьля падзей ва Ўкраіне. Бесканфліктна ня будзе, бо беларусы прызвычаіліся да сваёй незалежнасьці, будзе супраціў. Больш за тое, трэба яшчэ ўтрымаць тое, што захапіў. На гэта трэба рэсурсы. Я такую магчымасьць адрынаю.

Затое будзе ціск на Беларусь праз эканамічнага ды дыпляматычнага інструмэнты, каб змусіць Менск да рэакцыі, у тым ліку вайсковай, на эўрапейскую СПА.

Аляксандар Алесін: Сытуацыя каля межаў Беларусі разьвіваецца так, што залежнасьць Беларусі ад Расеі будзе павялічвацца. Масква будзе ўзмацняць ціск на Беларусь, каб тая прыняла на сябе абавязкі ў зьвязку з будаўніцтвам вайсковай базы ў Польшчы. Расейскія экспэрты кажуць, што ў адказ трэба паставіць Іскандэры ня толькі ў калінінградзкай вобласьці, але й у Беларусі. На маю думку, варыянт магчымы такі. Сюды накіруюць некалькі ракетных брыгад, на сталі ці на ратацыйнай аснове. Адновіцца тэма вайсковай авіябазы.

У варыянт інкарпарацыі ня верыць таксама аналітык Цэнтру імя Астрагорскага Сяргей Богдан. Расея ня мае рэсурсаў, каб гэта зрабіць. Беларускія ўлады маюць магчымасьць манэўру, кажа экспэрт.

Сяргей Богдан: Для Расеі складана закрыць свае заходнія межы, таму шэраг важнейшых жыцьцёвых цэнтраў дадзенай краіны знаходзіцца блізка да заходняй мяжы. Што не рабі, заходняя мяжа для Расеі будзе ўсё роўна небясьпечнай, пакуль у іх такія адносіны з НАТА ды Захадам. Размовы пра захоп Беларусі, я лічу дурнымі, бо тут не Крым. Крыма больш ня будзе, а сытуацыя Расеі складаная. Для афіцыйнага Менску застаецца поле для манэўру.Масква гэта разумее, у прынцыпе, асаблівых надзей яны й ня маюць.

Разам з тым, зазначае адмысловец, для Масквы найпрасьцей прадэманстраваць адказ Захаду праз Менск. Пры гэтым, існуе верагоднасьць, што гэты адказ будзе больш прапагандысцкім, чым рэальным. Масква ня вераць Менску.

Сяргей Богдан: Расея пачне рэагаваць там, дзе гэта прасьцей за ўсё зрабіць. Інакш кажучы, у дачыненьнях зь Беларусьсю. Іншых варыянтаў няма. Іншы варыянт – гэта высоўваньне сваіх войск на перадавыя рубяжы. Дарэчы, гэта паціху так і робяць. Гэта сьведчыць пра “ўпэўненасьць” Расеі ў тым, што яна зможа мабілізаваць Менск. Тут паказальны той факт, што расейскія войскі высоўваюцца на мяжы Беларусі ды Ўкраіны. У Беларусі Масква хацела б толькі жорсткі варыянт рэакцыі, то бок стварэньне расейскіх аб’ектаў. Тэхніку беларусам перадаваць ня хочуць. Значыць Масква ня верыць беларусам.

Расея ў цяжкай сытуацыі, кажа экспэрт. Ейныя заходнія рубяжы мала абароненыя. Зьнізіць напружаньне ды павысіць бясьпеку можа толькі нармалізацыя адносін з Захадам.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт