Logo Polskiego Radia
Print

"Захад 2017" - узамен за новае расейскае ўзбраеньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2017 19:54
  • Захад 2017 - узамен за новае расейскае ўзбраеньне.mp3
У канцы лютага міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў абвясьціў пра пляны закупіць самае сучаснае расейскае ўзбраеньне.
Самалёт Су-30 Узброеных сіл РФСамалёт Су-30 Узброеных сіл РФcommons.wikimedia.org/Public Domain

У канцы лютага міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў абвясьціў пра пляны закупіць самае сучаснае расейскае ўзбраеньне. Што Менск аддаў узамен?
У прыватнасьці міністар адзначыў зьнішчальнік Су-30СМ і 120-мілімэтровыя цяжкія мінамёты Нона-М1. Раней, 4 лютага, начальнік узбраеньня Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь генэрал-маёр Ігар Лацянкоў сказаў, што Менск набудзе гэтую зброю ўжо сёлета.
Нягледзечы на сваю залежнасьць ад Масквы, Менск перамог у спрэчцы з Крамлём па пытаньнях абароны. Масква першапачаткова не хацела забясьпечваць Менск зброяй, маючы намер замест гэтага замяніць беларускія войскі расейскімі. Тым ня менш, яна саступае адну пазыцыю за другой. Менск, такім чынам, выйшаў пераможцам у гэтай спрэчцы – гаворыць аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.
С. Богдан: Слова продаж дастаткова ўмоўнае. Менск, будучы хаўрусьнікам Масквы і забясьпечваючы пэўныя паслугі ў галіне бясьпекі, разьлічвае, што продаж будзе на даволі выгодных умовах, гэта значыць мінімальнай аплаты. Расейскі прамыслова-вайсковы комплекс гэтага не хацеў бы. Яны б хацелі бачыць жывыя грошы. Першым прыярытэтам Масквы была паступовая адмова ад паслугаў Менска ў галіне бясьпекі. Расея хацела, каб замест беларускіх зьнішчальнікаў за бясьпекай сачылі расейскія, якія былі б разьмешчаны ў Беларусі. Вельмі доўга ішла гульня на менавіта такое вырашэньне пытаньня.
Тым ня менш, Менск справу зацягваў, а час быў на баку беларускіх уладаў. Для Масквы паветраная абарона на беларускім напрамку зьяўляецца жыцьцёва важным пытаньнем. Для Менска – гэта другаснае пытаньне. «Менск цягнуў час», – гаворыць Сяргей Богдан.
С. Богдан: Менск цягнуў час, рамантаваў свае зьнішчальнікі. Але было зразумела, што справу зачыняць трэба. І ў выніку змаглі паза летась, канчаткова падарваўшы пляны Крамля разьмясьціць авіябазу, пераканаць расейцаў даць самалёты. Тым ня менш, гэта яшчэ не было канчатковым вырашэньнем пытаньня, таму што заставалася пытаньне, калі будуць гэтыя новыя самалёты і на якіх умовах.
Паводле суразмоўцы, рашэньне аб пастаўцы новай тэхнікі ў Беларусь трэба зьвязваць з правядзеньнем ваенных вучэньняў «Захад 2017». Гэта цана, якую беларускія ўлады павінны былі заплаціць за расейскае ўзбраеньне.
С. Богдан: Безумоўна, Менск не хацеў бы праводзіць вучэньні «Захад 2017», прынамсі ў такіх маштабах. Менск хацеў бы зьменшыць маштаб вучэньняў, зьменшыць накал у рыторыцы расейскіх афіцыйных асоб. Я падазраю, што ўзамен за вучэньні Масква запрапанавала штосьці вельмі важнае для Менску. Пастаўка пэўнай колькасьці самалётаў у бліжэйшай будучыні гэта тое, што стала апошнім аргумэнтам, які забясьпечыў згоду Менска.
Абедзьве дзяржавы спрабуюць зьменшыць сваю ўзаемазалежнасьць, але Менск у доўгатэрміновай пэрспэктыве мае больш шанцаў на посьпех. Сытуацыя вакол плянаў разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі ў 2013-2015 гадах і канчатковы посьпех Менска ў атрыманьні сучасных самалётаў гэта даказвае – сьцьвярджае аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.

Што Менск аддаў узамен?

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт