Дз. Садоўскі: Баюся, што 25 сакавіка ўлада падрыхтуе правакацыю
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.03.2017 12:06
Беларускія службы ў мінулым ня раз пужалі тэрактамі, якія мела рыхтаваць апазыцыя.
Жыхары Бабруйску: «Баста!»"Белсат"
Gazeta Wyborcza апісвае сытуацыю з апошнімі затрыманьнямі ў Беларусі, асабліва актывістаў былой патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”. Выданьне зьмяшчае камэнтар аднаго з арганізатараў Маршу на дзень волі 25 сакавіка ў Менску Дзяніса Садоўскага.
Дз. Садоўскі: Для мяне гэтыя арышты зьяўляюцца часткай стратэгіі ўладаў. Яна вырашыла запужаць людзей. З гэтай мэтай рэанімавалі неіснуючы здаўна “Бела легіён”, які для ўлады мае адыгрываць ролю кіеўскага “Правага сэктара”.
Дзяніс Садоўскі дадае, што ніхто з затрыманых ня меў нічога супольнага з плянаванымі на пятніцу акцыямі.
Беларускія службы ў мінулым ня раз пужалі тэрактамі, якія мела рыхтаваць апазыцыя. Іх ніколі не было. “Нагнятаньне напружанасьці – гэта штодзённасьць. Я толькі баюся, што гэтым разам улада сама падрыхтуе правакацыю, якая дазволіць удзельнікаў пратэстаў назваць тэрарыстамі, і дзякуючы гэтаму апраўдаць рэпрэсіі. Ад імя арганізатараў акцыі хачу запэўніць, што яна будзе мець мірны характар”, - гаворыць Дзяніс Садоўскі. Ён дадае, што кожны, хто 25 сакавіка будзе заклікаць да выкарыстоўваньня сілы, будзе лічыцца правакатарам.
ав