Logo Polskiego Radia
Print

Польскі гандаль робіць стаўку на Азію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2017 15:20
Індыя, Віетнам, Іран, Мэксыка й Альжыр – гэта прыярытэтныя напрамкі польскага замежнага гандлю.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі гандаль робіць стаўку на Азію
Індыя, Віетнам, Іран, Мэксыка й Альжыр – гэта прыярытэтныя напрамкі польскага замежнага гандлю.
Продаж польскіх тавараў на буйных азіяцкіх рынках сёлета расьце значна хутчэй, чым на эўрапейскіх, паведамляе газэта „Rzeczpospolita”. На працягу першых чатырох месяцаў 2017 году экспарт у краіны, якія разьвіваюцца, склаў 5,1 мільярда эўра й павялічваўся ў два разы хутчэй, чым у разьвітых эўрапейскіх краінах.
Значны рост экспарту быў зафіксаваны на азіяцкіх рынках. Да прыкладу, у студзені-красавіку экспарт у Кітай вырас да 640,1 мільёна эўра з 544,1 мільёнаў эўра ў мінулым годзе, у Індыю - да 196,8 мільёна эўра зь леташніх 178,3 мільёна эўра, а ў Віетнам - з 58,4 мільёна эўра да 78,9 млн эўра.
Дарэчы, Індыя й Віетнам падобным чынам як Іран, Мэксыка й Альжыр ахопленыя новай урадавай праграмай па прасоўваньні польскай эканомікі й лічацца прыярытэтнымі напрамкамі. Асабліва вялікі патэнцыял уяўляе сабой Віетнам. Ужо ў 2016 годзе польскі экспарт на гэты рынак павялічыўся да 213 млн эўра з 202,5 мільёнаў эўра ў 2015 годзе.
На дадзены момант палякі ў асноўным прадаюць у гэтую краіну малочныя прадукты, а таксама лекі й фармацэўтычныя прэпараты.
Пэрспэктыўна выглядае таксама Індыя. У мінулым годзе польска-індыйскі гандлёвы абмен вырас на чвэрць. Акрамя таго, хутка расьце польскі экспарт у Іран.
Аднак найбольшыя надзеі Польшча зьвязвае з Кітаем. Прадстаўнікі польскага бізнэсу спадзяюцца, што апошняе пашырэньне польска-кітайскіх палітычных кантактаў прычыніцца да адкрыцьця кітайскага рынку на польскія прадукты. Перш за ўсё гаворка ідзе пра павелічэньне экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня, у тым ліку аднаўленьне экспарту сьвініны. Павелічэньня заказаў чакаюць таксама птушкагадоўцы й вытворцы малака.
Экспэрты ацэньваюць, што павелічэньне экспарту сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў можа прычыніцца да скарачэньня польскага дэфіцыту ў гандлі з Кітаем.
аз

Продаж польскіх тавараў на буйных азіяцкіх рынках сёлета расьце значна хутчэй, чым на эўрапейскіх, паведамляе газэта „Rzeczpospolita”. На працягу першых чатырох месяцаў 2017 году экспарт у краіны, якія разьвіваюцца, склаў 5,1 мільярда эўра й павялічваўся ў два разы хутчэй, чым у разьвітых эўрапейскіх краінах.

Значны рост экспарту быў зафіксаваны на азіяцкіх рынках. Да прыкладу, у студзені-красавіку экспарт у Кітай вырас да 640,1 мільёна эўра з 544,1 мільёнаў эўра ў мінулым годзе, у Індыю - да 196,8 мільёна эўра зь леташніх 178,3 мільёна эўра, а ў Віетнам - з 58,4 мільёна эўра да 78,9 млн эўра.

Дарэчы, Індыя й Віетнам падобным чынам як Іран, Мэксыка й Альжыр ахопленыя новай урадавай праграмай па прасоўваньні польскай эканомікі й лічацца прыярытэтнымі напрамкамі. Асабліва вялікі патэнцыял уяўляе сабой Віетнам. Ужо ў 2016 годзе польскі экспарт на гэты рынак павялічыўся да 213 млн эўра з 202,5 мільёнаў эўра ў 2015 годзе.На дадзены момант палякі ў асноўным прадаюць у гэтую краіну малочныя прадукты, а таксама лекі й фармацэўтычныя прэпараты.

Пэрспэктыўна выглядае таксама Індыя. У мінулым годзе польска-індыйскі гандлёвы абмен вырас на чвэрць. Акрамя таго, хутка расьце польскі экспарт у Іран.

Аднак найбольшыя надзеі Польшча зьвязвае з Кітаем. Прадстаўнікі польскага бізнэсу спадзяюцца, што апошняе пашырэньне польска-кітайскіх палітычных кантактаў прычыніцца да адкрыцьця кітайскага рынку на польскія прадукты. Перш за ўсё гаворка ідзе пра павелічэньне экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня, у тым ліку аднаўленьне экспарту сьвініны. Павелічэньня заказаў чакаюць таксама птушкагадоўцы й вытворцы малака.

Экспэрты ацэньваюць, што павелічэньне экспарту сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў можа прычыніцца да скарачэньня польскага дэфіцыту ў гандлі з Кітаем.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт