Logo Polskiego Radia
Print

Уругвай цалкам легалізаваў марыхуану

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.09.2017 14:27
Ва ўругвайскіх аптэках неабходна заплаціць крыху менш за 7 даляраў за 5-грамовую ўпакоўку марыхуаны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Polityka: Ужо 30 краін у рознай ступені легалізавалі марыхуану. Першай краінай, якая цалкам легалізавала гэты наркотык, стаў Уругвай. Ва ўругвайскіх аптэках неабходна заплаціць 10 даляраў за бутэльку сыропу ад кашля і крыху менш за 7 даляраў за 5-грамовую ўпакоўку марыхуаны. На вакацыях некалькі дзесяткаў аптэк у сталіцы Ўругваю пачалі прадаваць гэты наркотык, а перад уваходам у аптэкі выстройваліся чэргі, за якімі непрыкметна назірала паліцыя. Умешвацца паліцыі не прыйшлося, паколькі Ўругвай стаў першай краінай у сьвеце, якая цалкам легалізавала марыхуану.

Закон, які дазваляў вырошчваць, прадаваць і курыць марыхуану, быў прыняты яшчэ ў 2013 годзе, але ўвядзеньне закону ў жыцьцё перакладалася некалькі разоў.Супраць закону выступала ажно 60% грамадзтва, у тым ліку новы прэзыдэнт Табарэ Васкес, па адукацыі анколяг, які публічна нагадваў пра шкоднасьць наркотыкаў для здароўя.

Неафіцыйна ўрад таксама баяўся рэакцыі міжнародных фінансавых устаноў, якія ў сваіх рэглямэнтах маюць запісы аб санкцыях супраць суб’ектаў, якія маюць дачыненьне да продажу наркотыкаў.

Цяпер кожны поўнагадовы грамадзянін Уругваю можа зарэгістравацца на пошце, а потым зрабіць пакупкі ў аптэцы. У тыдзень можна купіць 10 грам марыхуаны, цягам месяца – ня больш за 40 грам. Падчас пакупкі трэба прыкласьці палец да адмысловай прылады, якая спалучаная з дзяржаўнай базай дадзеных.

Іншаземцам пакупка марыхуаны забаронена. Забаронена адкрыцьцё бараў, дзе можна курыць марыхуану, забаронена таксама продаж пячэньня, марозіва, цукерак ці іншых вырабаў з дадаткам марыхуаны. Усё для таго, каб ня даць разьвіцца наркатычнаму турызму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт