Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца абарона Курапатаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.06.2018 16:40
  • Абарона Курапатаў.mp3
Неаднаразова адбывалася штурханіна паміж удзельнікамі пратэсту і супрацоўнікамі скандальна вядомай рэстарацыі «Паедзем паядзім».
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Працягваецца абарона КурапатаўАмаль тыдзень грамадзкія актывісты, палітыкі, а таксама неабыякавыя грамадзяне трымаюць абарону Курапатаў. Актывісты пратэстуюць супраць адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая знаходзіцца ў пяцідзесяці мэтрах ад месца масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага тэрору 1937-1941 гадоў.Ва ўрочышчы Курапаты, падчас рэпрэсій ініцыяваных кіраўніцтвам Савецкага Саюзу ў другой палове 1930-ых гадоў было зьнішчана ад 30 да 250 тысяч жыхароў Беларусі. Масавыя расстрэлы праводзіліся непасрэдна супрацоўнікамі Наркамата ўнутраных спраў БССР.Падчас сталінскага тэрору ў Беларусі мэтанакіравана зьнішчалася творчая і навуковая інтэлігенцыя. Уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. карнікі Наркамата ўнутраных спраў расстралялі звыш сотні беларускіх інтэлектуалаў. Сярод зьнішчаных у тую ноч апынуліся такія выбітныя пісьменьнікі як Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Алесь Дудар і іншыя.Першапачаткова забаўляльны комплекс каля Курапатаў меў зьняважлівую назву «Бульбаш-хол», аднак грамадзкая абурэньне змусіла ўладальнікаў зьмяніць назву. Будаўніцтва комплексу распачалося ў 2012 годзе аднак пасьля пратэстаў было спыненае.Аднак ужо ў 2015 годзе Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону вакол урочышча Курапаты з 120 да 50 мэтраў. Дзякуючы рашэньню Мінкульта будаўніцтва аднавілася.Актывісты перакананыя, што дазвол на будаўніцтва ў навакольлі мэмарыяльнага комплексу быў дадзены нелегальна. Таксама абаронцы Курапатаў не выключаюць выкарыстаньне карупцыйнай схемы падчас атрыманьня гэтага дазволу.Зьміцер Дашкевіч, колішні лідэр Маладога Фронту таксама бярэ чынны ўдзел у акцыі абароны Курапатаў. Зьміцер Дашкевіч дзеліцца ўражаньнямі ад чарговага супрацьстаяньня з уладамі і ўладальнікамі забаўляльнай установы.Зьміцер Дашкевіч: Дакладна вядома, што забаўляльны комплекс у гэтым месцы працаваць ня можа. У якой форме мы будзем гэтага дамагацца пакуль дакладна невядома. На маю думку, трэба змагацца такім чынам, каб нашыя актывісты не пацярпелі. Гэта галоўнае. (...)Адпаведным фарматам будзе байкот гэтай установы. Таксама інфармацыйная кампанія. У выпадку, калі на гэты забаўляльны комплекс абрынецца мноства скаргаў, калі дзясяткі людзей будуць штодня прыходзіць туды, і тлумачыць супрацоўнікам і наведвальнікам рэстарацыі, што такое Курапаты – яны доўга не пратрымаюцца. (...)Добра, што ўладальнікам хапіла розуму зьмяніць старую назву. Мы дамагліся гэтай зьмены. Можам разглядаць гэта, як пэўнае дасягненьне нашага грамадзтва. Падчас акцыі абароны Курапатаў, якая ўжо цягнецца амаль тыдзень, неаднаразова адбывалася штурханіна паміж удзельнікамі пратэсту і супрацоўнікамі скандальна вядомай рэстарацыі «Паедзем паядзім».Напрыклад, сёньня супрацоўнік установы падчас спробы сарваць плякаты, замацаваныя пратэстоўцамі на агароджы комплексу, накінуўся на рэжысёра Аляксея Туровіча. Перад гэтым невядомая жанчына таксама спрабавала сарваць інфармацыйныя плякаты пра гісторыю Курапатаў.На дадзены момант, актывісты блякуюць пад’езд да забаўляльнага комплексу. Нягледзячы на намаганьні абаронцаў пазаўчора ўначы ўсё ж такі адбылося адкрыцьцё комплексу.Нагадаем, летась у лютым абаронцам Курапатаў удалося спыніць будаўніцтва офіснага комплексу каля ахоўнай зоны мэмарыялу Курапаты. У цяперашнім супрацьстаяньні пратэстоўцы таксама настроены рашуча, акцыя абароны Курапатаў працягваецца. На дадзены момант пра затрыманьні актывістаў пакуль не паведамлялася.Эдуард Жолудслухайце далучаны зьверху гукавы файл
Амаль тыдзень грамадзкія актывісты, палітыкі, а таксама неабыякавыя грамадзяне трымаюць абарону Курапатаў. Актывісты пратэстуюць супраць адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая знаходзіцца ў пяцідзесяці мэтрах ад месца масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага тэрору 1937-1941 гадоў.
Ва ўрочышчы Курапаты, падчас рэпрэсій ініцыяваных кіраўніцтвам Савецкага Саюзу ў другой палове 1930-ых гадоў было зьнішчана ад 30 да 250 тысяч жыхароў Беларусі. Масавыя расстрэлы праводзіліся непасрэдна супрацоўнікамі Наркамата ўнутраных спраў БССР.
Падчас сталінскага тэрору ў Беларусі мэтанакіравана зьнішчалася творчая і навуковая інтэлігенцыя. Уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. карнікі Наркамата ўнутраных спраў расстралялі звыш сотні беларускіх інтэлектуалаў. Сярод зьнішчаных у тую ноч апынуліся выбітныя пісьменьнікі, напрыклад, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Алесь Дудар ды й многія шыя.Першапачаткова забаўляльны комплекс каля Курапатаў меў зьняважлівую назву «Бульбаш-хол», аднак грамадзкая абурэньне змусіла ўладальнікаў зьмяніць назву. Будаўніцтва комплексу распачалося ў 2012 годзе аднак пасьля пратэстаў было спыненае.Аднак ужо ў 2015 годзе Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону вакол урочышча Курапаты з 120 да 50 мэтраў. Дзякуючы рашэньню Мінкульта будаўніцтва аднавілася.Актывісты перакананыя, што дазвол на будаўніцтва ў навакольлі мэмарыяльнага комплексу быў дадзены нелегальна. Таксама абаронцы Курапатаў не выключаюць выкарыстаньне карупцыйнай схемы падчас атрыманьня гэтага дазволу.Зьміцер Дашкевіч, колішні лідэр Маладога Фронту таксама бярэ чынны ўдзел у акцыі абароны Курапатаў. Зьміцер Дашкевіч дзеліцца ўражаньнямі ад чарговага супрацьстаяньня з уладамі і ўладальнікамі забаўляльнай установы.Зьміцер Дашкевіч: Дакладна вядома, што забаўляльны комплекс у гэтым месцы працаваць ня можа. У якой форме мы будзем гэтага дамагацца пакуль дакладна невядома. На маю думку, трэба змагацца такім чынам, каб нашыя актывісты не пацярпелі. Гэта галоўнае. (...)Адпаведным фарматам будзе байкот гэтай установы. Таксама інфармацыйная кампанія. У выпадку, калі на гэты забаўляльны комплекс абрынецца мноства скаргаў, калі дзясяткі людзей будуць штодня прыходзіць туды, і тлумачыць супрацоўнікам і наведвальнікам рэстарацыі, што такое Курапаты – яны доўга не пратрымаюцца. (...)Добра, што ўладальнікам хапіла розуму зьмяніць старую назву. Мы дамагліся гэтай зьмены. Можам разглядаць гэта, як пэўнае дасягненьне нашага грамадзтва. Падчас акцыі абароны Курапатаў, якая ўжо цягнецца амаль тыдзень, неаднаразова адбывалася штурханіна паміж удзельнікамі пратэсту і супрацоўнікамі скандальна вядомай рэстарацыі «Паедзем паядзім».Напрыклад, сёньня супрацоўнік установы падчас спробы сарваць плякаты, замацаваныя пратэстоўцамі на агароджы комплексу, накінуўся на рэжысёра Аляксея Туровіча. Перад гэтым невядомая жанчына таксама спрабавала сарваць інфармацыйныя плякаты пра гісторыю Курапатаў.На дадзены момант, актывісты блякуюць пад’езд да забаўляльнага комплексу. Нягледзячы на намаганьні абаронцаў пазаўчора ўначы ўсё ж такі адбылося адкрыцьцё комплексу.
Нагадаем, летась у лютым абаронцам Курапатаў удалося спыніць будаўніцтва офіснага комплексу каля ахоўнай зоны мэмарыялу Курапаты. У цяперашнім супрацьстаяньні пратэстоўцы таксама настроены рашуча, акцыя абароны Курапатаў працягваецца. На дадзены момант пра затрыманьні актывістаў пакуль не паведамлялася.Эдуард Жолудслухайце далучаны зьверху гукавы файл

Амаль тыдзень грамадзкія актывісты, палітыкі, а таксама неабыякавыя грамадзяне трымаюць абарону Курапатаў. Актывісты пратэстуюць супраць адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая знаходзіцца ў пяцідзесяці мэтрах ад месца масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага тэрору 1937-1941 гадоў.

Ва ўрочышчы Курапаты, падчас рэпрэсій ініцыяваных кіраўніцтвам Савецкага Саюзу ў другой палове 1930-ых гадоў было зьнішчана ад 30 да 250 тысяч жыхароў Беларусі. Масавыя расстрэлы праводзіліся непасрэдна супрацоўнікамі Наркамата ўнутраных спраў БССР.

Падчас сталінскага тэрору ў Беларусі мэтанакіравана зьнішчалася творчая і навуковая інтэлігенцыя. Уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. карнікі Наркамата ўнутраных спраў расстралялі звыш сотні беларускіх інтэлектуалаў. Сярод зьнішчаных у тую ноч апынуліся пісьменьнікі, напрыклад, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Алесь Дудар ды многія іншыя.

Першапачаткова забаўляльны комплекс каля Курапатаў меў зьняважлівую назву «Бульбаш-хол», аднак грамадзкая абурэньне змусіла ўладальнікаў зьмяніць назву. Будаўніцтва комплексу распачалося ў 2012 годзе аднак пасьля пратэстаў было спыненае.Аднак ужо ў 2015 годзе Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону вакол урочышча Курапаты з 120 да 50 мэтраў.

Дзякуючы рашэньню Мінкульта будаўніцтва аднавілася. Актывісты перакананыя, што дазвол на будаўніцтва ў навакольлі мэмарыяльнага комплексу быў дадзены нелегальна. Таксама абаронцы Курапатаў не выключаюць выкарыстаньне карупцыйнай схемы падчас атрыманьня гэтага дазволу.

Зьміцер Дашкевіч, колішні лідэр Маладога Фронту таксама бярэ чынны ўдзел у акцыі абароны Курапатаў. Зьміцер Дашкевіч дзеліцца ўражаньнямі ад чарговага супрацьстаяньня з уладамі і ўладальнікамі забаўляльнай установы.

Зьміцер Дашкевіч: Дакладна вядома, што забаўляльны комплекс у гэтым месцы працаваць ня можа. У якой форме мы будзем гэтага дамагацца, дакладна пакуль невядома. На маю думку, трэба змагацца такім чынам, каб нашыя актывісты не пацярпелі. Гэта галоўнае. (...)

Адпаведным фарматам будзе байкот гэтай установы, а таксама інфармацыйная кампанія. У выпадку, калі на гэты забаўляльны комплекс абрынецца мноства скаргаў, калі дзясяткі людзей будуць штодня прыходзіць туды і тлумачыць супрацоўнікам і наведвальнікам рэстарацыі, што такое Курапаты – яны доўга не пратрымаюцца. (...)

Добра, што ўладальнікам хапіла розуму зьмяніць старую назву. Мы дамагліся гэтай зьмены. Можам разглядаць гэта, як пэўнае дасягненьне нашага грамадзтва.

Падчас акцыі абароны Курапатаў, якая ўжо цягнецца амаль тыдзень, неаднаразова адбывалася штурханіна паміж удзельнікамі пратэсту і супрацоўнікамі скандальна вядомай рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Напрыклад, сёньня супрацоўнік установы падчас спробы сарваць плякаты, замацаваныя пратэстоўцамі на агароджы комплексу, накінуўся на рэжысёра Аляксея Туровіча. Перад гэтым невядомая жанчына таксама спрабавала сарваць інфармацыйныя плякаты пра гісторыю Курапатаў.

На дадзены момант, актывісты блякуюць пад’езд да забаўляльнага комплексу. Нягледзячы на намаганьні абаронцаў пазаўчора ўначы ўсё ж такі адбылося адкрыцьцё комплексу.

Нагадаем, летась у лютым абаронцам Курапатаў удалося спыніць будаўніцтва офіснага комплексу каля ахоўнай зоны мэмарыялу Курапаты. У цяперашнім супрацьстаяньні пратэстоўцы таксама настроены рашуча, акцыя абароны Курапатаў працягваецца.

На дадзены момант пра затрыманьні актывістаў пакуль не паведамлялася.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт