Уладзімір Макей зрабіў скандальную заяву аб новым пасьле Расеі ў Беларусі Міхаіле Бабічу: «Я лічу, што гэта нават больш выгадны варыянт для нас у тым пляне, што, як я разумею, гэта азначае прамы выхад праз амбасадара на адміністрацыю прэзыдэнта ці самога прэзыдэнта Расеі». Ці выпадае міністру замежных спраў незалежнай дзяржавы даваць такія выказваньні?
П. Усаў: Такая заява міністра замежных спраў незалежнай дзяржавы сьведчаць пра тое, што ў псыхіцы беларуская наменклатура застаецца правінцыйнай, нейкай перэфэрыйнай, бо яна не разумее, што пытаньні дзяржаўнага ўзроўню не павінны вырашацца другаснымі асобамі, такімі як Бабіч. Бабіч зьяўляецца выключна амбасадарам іншай дзяржавы і ўсе пытаньні на дзяржаўным узроўні павінны вырашацца прэзыдэнтамі. У нейкім сэнсе гэта прыніжае статус беларускай дзяржаўнасьці, бо такія заявы сьведчаць альбо пра дэградацыю ўзаемаадносінаў паміж краінамі, альбо пра дэградацыю ўспрыняцьця Беларусі з боку расейскіх палітычных эліт. Нават беларускія чыноўнікі ўспрымаюць Беларусь як рэгіён ці губернію Расеі, дзе прадстаўнік прэзыдэнта адыгрывае ключавую ролю ў вырашэньні пэўных унутраных праблем. Гэта вельмі кепскі сыгнал, нават калі гэта толькі і выключна думкі Макея. Гэта паказвае, што няма сьвядомасьці дзяржаўнасьці ў беларускіх чыноўнікаў. Сярод іх Масква ўспрымаецца не як раўнапраўны партнэр, але як вышэйшая структура, дзе прымаюцца ключавыя рашэньні.
У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да заявы аб тым, што больш ня будзе схаванага субсыдаваньня беларускай эканомікі больш ня будзе і ўсе будуць бачыць, якую суму штогод Расея накіроўвае на падтрымку Беларусі.

ав